Андрэй Сацюк — у складзе зборнай Беларусі па гандболе

З 4 па 13 жніўня зборная юнакоў Беларусі (U-18) па гандболе праводзіла вучэбна-трэніровачныя зборы на базе ўніверсальнага спартыўнага цэнтра «Жамчужына». Ён праходзіў у рамках падрыхтоўкі да фінальнага турніру чэмпіянату Еўропы-2014, які з 14 па 24 жніўня адбудзецца ў Польшчы. Згодна з жараб’ёўкай нашы гандбалісты трапілі ў групу D. Сапернікамі іх на папярэднім этапе будуць зборныя Германіі, Польшчы, Чэхіі.
6 жніўня на базе УСЦ «Жамчужына» адбыўся таварыскі матч зборнай юнакоў краіны (U-18) з мужчынскай камандай «Брэсцкі гандбольны клуб імя А.Мяшкова – 2».
Старшы трэнер юнацкай зборнай Беларусі Мікалай Жук выклікаў на вучэбна-трэніровачныя зборы 20 гандбалістаў 1996-97 г.н. У іх лік трапіў і маларытчанін Андрэй Сацюк. У камандзе U-18 ён іграе правым крайнім, як, дарэчы, і ў камандзе «СКА-Мінск», з якой заключаны ў юнака кантракт.
Між іншым, Андрэй Сацюк закончыў 8 класаў СШ №2 г.Маларыты. Затым вучобу працягваў у Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчы. За каманду «СКА-Мінск» Андрэй іграе з чэрвеня 2013г., за зборную Беларусі па гандболе (U-18) – са студзеня 2014г.
Гульня закончылася з лікам 26:25 на карысць каманды “БГК імя А.Мяшкова – 2”.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Андрэй Сацюк, маларытчанін, ігрок юнацкай зборнай Беларусі па гандболе (U-18).
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 13.08.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.