Цікавы і карысны праект

Хутка праляцелі 9 дзён у аздараўленчым лагеры кругласутачнага знаходжання, што быў арганізаваны ў Олтушы на базе раённага цэнтра турызму і краязнаўства. Тут школьнікі атрымлівалі задавальненне не толькі ад ўнікальнай прыроды і адпачынку на цудоўным Олтушскім возеры, пасядзелак ля кастра, прагулак па свежым паветры, але і атрымлівалі новыя веды па спецыяльна распрацаванай начальнікам лагера Мікалаем Яловым і выхавальнікамі Людмілай Янч, Таццянай Аўдзяюк, Ірынай Крэнь і Уладзімірам Свідуновічам форме. Такая форма не напружвае дзяцей у час канікулаў, нясе масу карыснай і захапляльнай інфармацыі.
Па зместу праект “Турыст-2014” з’яўляецца творча-забаўляльным, бо мае дзве добра вызначаныя складаемыя часткі. Творчая складаемая рэалізоўвалася праз працяг вучэбнай праграмы і была накіравана на развіццё разумовых здольнасцей, пашырэнне кругагляду. Так, дзецям прапаноўвалася паўдзельнічаць і праверыць свае веды ў віктарыне “Пазнай свой край”, у інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі”. Дэкаратыўную выставу арганізаваў Уладзімір Свідуновіч. Ён пераканаў, што з драўняных адходаў можна атрымаць цудоўныя дэкаратыўныя вырабы, якія прымяняюцца ў быце: стол, табурэтку, сувенірныя вырабы.. А з металаадходаў – сапраўдны самакат.
Забаўляльная частка праекта рэалізоўвалася праз правядзенне мерапрыемстваў розных накірункаў выхаваўчай работы. Краязнаўчая была накіравана на ўсведамленне свайго грамадзянскага “Я”, экалагічная – на развіццё навыкаў і выхаванне экалагічнай культуры, аздараўленчая – на фарміраванне навыкаў бяспечнай жыццядзейнасці, прафілактыку шкодных звычак, уменне працаваць у калектыве, спартыўная – на развіццё фізічных сіл.
Самымі яркімі і цікавымі мерапрыемствамі для дзяцей сталі такія, як “Турыст-2014”, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі праходзілі турыстычную паласу перашкод, і дзе іх пасвячалі ў турысты. Запомніцца і свята Нептуна, мыльная эстафета “Маладзецкія забавы”, “Міс і Місіс лагера-2014”.
Усе дзеці з вялікім задавальненнем прайшлі курс маладога байдарачніка. А вось курс па ўменню правільна завязваць вузлы паспяхова асвоіў Сяргей Гарбацэвіч з атрада “Вясёлыя рабяты”.
Словы падзякі хочацца выказаць і поварам Олтушскай сярэдняй школы за смачныя і разнастайныя стравы і добрае абслугоўванне.
Але галоўнае, што ў нашым лагеры трывала і надоўга замацаваліся Непасрэднасць і Дружба, Творчасць і Рамантыка, Рух і Плённыя кантакты з прыродай, дзіцячыя Свабода і Права.
Аксана КІРЫЧУК, старшы выхавальнік лагера.

Опубликовано в «ГЧ» 13.08.2014 г. 

Добавить комментарий


https://yarema.ua

www.topobzor.info
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!