СКАЗАЎ — ЗРАБІЎ —

жыццёвае правіла Сяргея Кіцеля

Сяргей Кіцель, здаўшы ў чэрвені выпускныя экзамены за курс сярэдняй школы, адгуляўшы выпускны баль, ужо ў ліпені напісаў заяву з просьбай прыняць яго трактарыстам у калгас. Маладому механізатару былі рады, ведаючы, што ён з добрай працавітай сям’і, а пераканаўшыся ў тым, як ён любіць і шануе тэхніку, кіраўніцтва гаспадаркі прапанавала Сяргею ісці працаваць вадзіцелем, у якіх тады таксама меў патрэбу калгас. Сяргей згадзіўся, гэтая спецыяльнасць спатрэбілася яму ў арміі. Служыў ён у Ленінградзе, у аўтамабільных войсках. Зрэшты, і там вылучаўся прыстойнасцю, дысцыплінаванасцю, таму камандаванне часці прапанавала яму застацца служыць далей. А  вось тут ён адмовіўся, бо вясковага хлопца цягнула дамоў, у родную вёску, да бацькоў. І ён пасля арміі зноў уладкаваўся ў калгас.
У 1993 г. Сяргей Кіцель закончыў Мелітопальскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці інжынер-механік. Як дыпламаванаму спецыялісту яму прапанавалі больш адказныя пасады: брыгадзіра, галоўнага інжынера. Цяпер С. П. Кіцель – спецыяліст па кормавытворчасці.
У вёсцы, як нам сказалі, вельмі паважаюць Сяргея Пятровіча. І перш за ўсё за тое, што ён – чалавек справы: сказаў – зрабіў. Гэта залатое правіла Сяргея Пятровіча Кіцеля. А яшчэ ён добры сем’янін, уважлівы сын. Ніколі не праміне, каб не заехаць да сваёй маці, якая адна жыве ў в. Малыя Дарапеевічы. Так яго выхоўвалі.
в. Дарапеевічы.

Добавить комментарий


www.techno-centre.niko.ua

profvest.com/

cl24.com.ua/ctcat_id/5.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!