На варце надзвычайных сітуацый

У раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях прайшоў штогадовы конкурс “Лепшы выратавальнік падраздзялення РАНС”. У ім прыняло ўдзел амаль 20 чалавек.
У час конкурсу трэба было прайсці 3 этапы:тэарэтычны і 2 практычныя. Па выніках спаборніцтва пераможцамі ў падцягванні па перакладзіне сталі: Сяргей Масюк (34 разы), Дзяніс Пантыкін (31 раз), Аляксандр Сезік (26 разоў). Дакладней за ўсіх тактычныя задачы рашылі Аляксандр Сезік, Аляксей Масюк і Дзяніс Пантыкін. Аднак самым складаным стала выпрабаванне на пераадоленне паласы псіхалагічнай падрыхтоўкі, якая складалася з некалькіх этапаў. Тут найлепшыя вынікі паказалі Аляксандр Алесік, Мікалай Клюнчык, Аляксей Белавус. Па суме балаў усіх выпрабаванняў першае месца ў конкурсе “Лепшы выратавальнік падраздзялення Маларыцкага РАНС” было прысуджана Дзянісу Пантыкіну (набраў 366 балаў), прапаршчыку ўнутранай службы. На другім месцы — Аляксандр Сезік, старшы прапаршчык (363 балы), на трэцім – Аляксей Масюк, сяржант (323 балы).
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час конкурсу “Лепшы выратавальнік падраздзялення РАНС”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 20.08.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


monaliza.kiev.ua

www.seotexts.com

https://apach.com.ua