Жыві, як гаспадар

У нашым раёне зборам другаснай сыравіны разам з прадпрыемствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі займаецца і райспажыў­таварыства. За гэтую работу ў арганізацыі адказвае Алёна Чурбанава, начальнік сектара нарыхтовак. 
— Пытанні нарыхтоўкі другаснай сыравіны мы пастаянна трымаем на кантролі, — кажа Алёна Віктараўна. — Варта ўдакладніць, што яе райспажыўтаварыства закупляе ў неабмежаванай колькасці. Для гэтага ў нас наладжана адпаведная работа. Адходы прымаюць 68 магазінаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Маларытчыны. Макулатуру, металалом, шклабой, поліэтылен, тэкстыль і інш. можна здаць і на склад другаснай сыравіны ў райцэнтры (вуліца 8 Сакавіка), а таксама – у 4 пунктах нарыхтоўкі, якія размешчаны на вуліцах Маларыты: Энгельса, Ткачэнка, Савецкая (д.64), і ў в.Мельнікі. Нарыхтоўкай цяпер займаюцца 4 штатныя нарыхтоўшчыкі і 18 пазаштатных (сезонных).
За 7 месяцаў гэтага года райспажыўтаварыства, напрыклад, нарыхтавала ўжо 85 тон макулатуры (закупачная цана ад насельніцтва – 800 рублёў за кілаграм), 10,5 тоны шклабою (па 600 рублёў), 8,1 тоны поліэтылену (поліэтыленавай плёнкі, пэт-бутэлек, па 1200 рублёў). Усё гэта ідзе на перапрацоўку. Шклабой і палімерныя адходы павінны быць чыстыя.
Напэўна, у кожнай сям’і збіраюцца розныя адходы: шклабой, палімерныя вырабы, гума, старыя тэкстыльныя вырабы… Аднак не трэба спяшацца адразу выкідваць іх на сметнік. Другасная сыравіна, калі ёю па-гаспадарску распарадзіцца, можа стаць крыніцай папаўнення бюджэту. Неабходна памятаць, што другасная сыравіна значна таннейшая за пярвічныя рэсурсы. Прадукцыя, якая вырабляецца з яе, з’яўляецца больш канкурэнтаздольнай па цане.
Кожны з нас павінен быць беражлівым і з пачуццём адказнасці за дзень заўтрашні.
* * *
Калі ў вас узніклі пытанні адносна нарыхтовак другаснай сыравіны, тэлефануйце на нумар: 2-32-96. Між іншым, райспажыўтаварыства традыцыйна штогод закупляе ў насельніцтва садавіну, гародніну, ягады, грыбы.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Алёна Чурбанава, начальнік сектара нарыхтовак райспажыўтаварыства.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 23.08.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.