Статыстычны карабель раёна

Аддзел статыстыкі Маларыцкага раёна — адно са звёнаў дзяржаўнай статыстыкі краіны. Мена­віта тут збіраецца, апрацоў­ваецца, правяраецца і абагульняецца ўся неабходная інфармацыя, якая паступае з прадпрыемстваў, арганізацый, ад юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў…
Статыстыка ведае ўсё. Яе дадзеныя — гэта аб’ектыўнае адлюстраванне нашага жыцця. На іх аснове органамі ўлады аналізуецца стан спраў у цэлым, у асобных рэгіёнах, галінах, сферах жыццядзейнасці, а таксама прымаюцца адпаведныя меры па далейшаму сацыяльна-эканамічнаму развіццю ўсёй краіны. Вынікі зладжанай працы работнікаў аддзела статыстыкі дапамагаюць вызначыць дакладны курс далейшага развіцця грамадства.
Кіруе статыстычным караблём раёна, які што­дзень плавае па бязмежным моры лічбаў, адданы сваёй справе чалавек, высокакваліфікаваны спецыяліст Алена Кірычук. Яе надзейнай апорай, якая здольна падтрымаць у любую хвіліну, з’яўляюцца Іры­на Бурда, галоўны эканаміст, і Кацярына Драчова, вядучы эканаміст, а таксама Марына Кулічык, старшы спецыяліст па правядзенні абследаванняў.
— Статыстычная справа займае важнае месца ў дзейнасці любога прадпрыемства, арганізацыі, установы, — гаворыць Алена Мікалаеўна, — а мова лічбаў — даволі яскравая. За сухімі калонкамі статыстычнай інфармацыі – рэальныя вынікі працы.
— Напрыклад.
— Прывяду толькі некалькі лічбаў. Па стану на 1 жніўня на Маларытчыне нарыхтавана 6842 тоны сена, 90200 тон сіласу, намалочана 26277 тон зерневых і зернебабовых (без уліку кукурузы). Пры гэтым ура­джайнасць склала 34,3 ц/га (у 2013г. на гэты перыяд яна была 27,4 ц/га).
— Алена Мікалаеўна, а якая сітуацыя ў раёне з чаргой на жыллё?
— На Маларытчыне цяпер жыллёвы фонд налічвае 8462 дамы, 12176 кватэр. Разам з тым 1150 грама­дзян стаіць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, з іх 622 – гэта маладыя сем’і, 126 – шматдзетныя. За 2013 г. на ўлік пастаўлена 142 грамадзяніны, знята – 111.
— Над чым сёння працуе аддзел статыстыкі раёна?
— Мы ўкараняем у практыку работы Адзіную інфармацыйную сістэму дзяржаўнай статыстыкі, што значна аблегчыць нашу працу…
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Ірына Бурда, Алена Кірычук і Кацярына Драчова, супрацоўнікі аддзела статыстыкі.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 23.08.2014 г.

Добавить комментарий


oncesearch.com/details/1919gogo-7259-obscene-esthetician-174-uncensored-jav-114145

oncesearch.com/search/MomPov/3

oncesearch.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!