Хаціслаўская школа атрымала ў падарунак яшчэ адзін мабільны вучэбны клас – другі новы аўтобус

Месячны маршрут школьнага аўтобуса ў Хаціслаўскай сярэдняй школе налічваў 875 кіламетраў. І не дзіўна, бо каб своечасова даставіць усіх дзяцей з навакольных вёсак у школу і сад (а гэта больш чым 80 чалавек), вадзіцелю трэба было рабіць ажно 5 рэйсаў. Няцяжка ўявіць, а якой гадзіне пачынаўся рабочы дзень вадзіцеля і а якой гадзіне даводзілася прачынацца дзецям, каб своечасова прыехаць у Хаціслаў.
Улічыўшы гэтыя акалічнасці, кіраўніцтва раё­на ў асобе яго старшыні Казіміра Лапіча вырашыла праблему такім чынам: выдзеліла для Хаціслаўскай школы яшчэ адзін, другі, аўтобус.
У мінулы аўто­рак у школе было арганізавана своеасаблівае свята, якое так і называлася: “Свята школьнага аўтобуса”.
Урачыста ўру­чыць ключы ад яго і раздзяліць разам з дзецьмі, іх бацькамі і настаўнікамі радасць свята прыехалі і прый­шлі старшыня райвы­канкама Казімір Лапіч, начальнік райаддзела адукацыі, спорту і турызму Таццяна Лаўрэенка, старшыня Хаціслаўскага сельвыканкама Уладзімір Смаль і загадчыца дзіцячай дашкольнай установы в. Хаціслаў Любоў Саўчук.
Выступаючы перад прысутнымі, Казімір Віктаравіч сказаў, што дзякуючы клопату дзяржавы, праблема забяспечанасці школ транспартам для падвозу дзяцей вырашана цалкам, у тым ліку і ў нас у раёне. А ў такіх школах, як Олтушская, Хаціслаўская, Арэхаўская, будзе нават па 2 аўтобусы. Прычым пастаянна ўдаецца абнаўляць аўтобусны парк, бо больш чым 10 год у сістэме адукацыі гэты від транспарту не эксплуатуецца.
— Вы сёння атрымалі ў падарунак, — адзначыў Казімір Віктаравіч, — яшчэ адзін новы мабільны вучэбны клас. Бо будзеце ездзіць на ім не толькі ў школу і сад. Аўтобус дае магчымасць рабіць экскурсіі па знакамітых месцах нашай краіны, ездзіць аздараўляцца ў гарадскі спартыўны цэнтр і інш. Мне вельмі прыемна дарыць такія падарункі.
Краіне неабходны адукаваныя спецыялісты, і каб стаць такімі, ваш абавязак – адказна ставіцца да сваёй вучобы.
Начальнік райаддзела адукацыі, спорту і турызму Таццяна Лаўрэенка, звяртаючыся да дзяцей, адзначыла:
— Усё ў нашай дзяржаве робіцца дзеля вас, дарагія дзеці. Таму ваш асноўны абавязак — добра вучыцца і берагчы тое, што ёсць у школах і садках.
Таццяна Лаўрэенка, а таксама Любоў Саўчук, Алена Пархомава, дырэктар школы, і шматдзетная маці Алена Люльковіч падзякавалі кіраўніцтву раёна за клопат аб дзецях, за такі цудоўны падарунак, пры дапамозе якога можна будзе вырашаць многія праблемы.
Няхай жа штодзённы маршрут і для вадзіцеля аўтобуса Васіля Жугана, і для дзяцей будзе бяспечным і шчаслівым.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: у час свята новага аўтобуса ў Хаціслаўскай сярэдняй школе.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 23.08.2014 г.

Добавить комментарий


https://www.chemtest.com.ua

www.xn--48jm9l298kilg8rghvi.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!