Школьныя годы цудоўныя…

Першавераснёўская лінейка ў Арэхаўскай сярэдняй школе сёлета была ўдвая ўрачыстай. На Дзень ведаў да мясцовых школьнікаў прыехалі госці з раёна – старшыня райвыканкама Казімір Лапіч і начальнік раённага аддзела адукацыі Таццяна Лаўрэенка. Прыйшлі павітаць вучняў таксама старшыня Арэхаўскага сельвыканкама Святлана Вітаноўская, кіраўнік СВК “Арэхава” Мікалай Пакроўскі і настаяцель мясцовай царквы айцец Анатоль.
Па традыцыі галоўнымі героямі свята ведаў былі першакласнікі (ўпершыню за парты ў Арэхаўскай школе селі 10 хлопчыкаў і дзяўчынак), і адзінаццацікласнікі, для якіх гэты год апошні, а значыць самы адказны. Навічкоў чакалі віншаванні, парады старшакласнікаў, падарунак ад Прэзідэнта краіны – кніга “Беларусь – наша Радзіма”, а таксама першы ў іх жыцці школьны званок, місію правядзення якога даверылі вучню 11 класа Вадзіму Мысліку і першакласніцы Арыядне Бягеза. А самым старэйшым вучням школы, тым, каго наперадзе чакаюць экзамены, тэсты і выбар далейшага жыццёвага шляху, жадалі ўпэўненасці ў сваіх сілах, трывалых ведаў і кіраўнік раёна Казімір Лапіч, і выконваючая абавязкі дырэктара школы Таццяна Хоміч, і іншыя госці.
На ўрачыстай лінейцы вучняў чакала нямала сюрпрызаў і падарункаў. Адзін з іх – новенькі школьны аўтобус, ключы ад якога старшыня райвыканкама Казімір Лапіч уручыў вадзіцелю.
Да Дня ведаў, як падкрэсліў кіраўнік раёна, краіна заўжды рыхтуецца адказна: абнаўляюцца старыя навучальныя ўстановы, адкрываюцца новыя. У раёне таксама было зроблена нямала, каб пасля самых доўгіх летніх канікулаў дзяцей сустрэлі ўтульныя класы з добрай матэрыяльнай базай. А Арэхаўскай школе на першавераснёўскае свята быў зроблены асаблівы падарунак – мабільны вучэбны клас.
Ды і другі аўтобус навучальнай установе вельмі дарэчы. Месячны маршрут школьнага аўтобуса, які падвозіў у Арэхава вучняў і выхаванцаў дзіцячага сада з вёсак Перавое, Дрочава, Зеляніца і Добрае, налічваў 2860 кіламетраў. Каб паспець на заняткі, хлопчыкам і дзяўчынкам даводзілася ўставаць вельмі рана. Яшчэ адзін аўтобус дапаможа зрабіць дарогу ў школу больш камфортнай і ўвогуле дасць новыя магчымасці. Аб гэтым гаварылі на лінейцы і ўдзячныя вучні, і іх настаўнікі.
Не з пустымі рукамі прыйшоў на свята ведаў і кіраўнік мясцовай гаспадаркі.
— Ключ да поспеху – гэта веды, – адзначыў старшыня СВК “Арэхава” Мікалай Пакроўскі і падарыў навучальнай ўстанове новую школьную дошку.
Пачынаць навучальны год з добрага настрою, які стварылі для школьнікаў госці, – добрая прыкмета. Дружнымі апладысментамі дзякавалі вучні ўсім за падарункі і ў адказ дарылі прыгожыя песні.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час лінейкі ў Арэхаўскай сярэдняй школе.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 3.09.2014 г.

Добавить комментарий


https://niko-centre.kiev.ua

купить ковер из вискозы

ковролин длинный ворс
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!