Вось і лета настала!

Не такімі шумнымі сталі гарадскія вуліцы і двары, затое ў вёсках з’явілася больш дзяцей. Высокія плюсавыя тэмпературы, спякота пацягнулі дзяцей да азёр, вадаёмаў, у аздараўленчыя лагеры. Значыць,  настала лета. Што можа быць лепей за свежае паветра, ваду, сонейка, прамяні якога так прыемна лашчаць цела? А яшчэ — сябры, цікавыя забавы, смачная ежа, садавіна, ласункі. Усё гэта ёсць у хлопчыкаў і дзяўчынак, што адпачываюць цяпер у аздараўленчым лагеры “Лукаўскі”, які знаходзіцца ў в. Ст. Забалацце. Першая змена адкрылася тут 5 чэрвеня – з’ехаліся дзеці з усяго раёна, 5 з іх – з прыёмных сем’яў. Яны правядуць тут 19 цудоўных дзён. Так-так, менавіта цудоўных, бо сёлета, як адзначыла старшы выхавальнік лагера Людміла Янч, у “Лукаўскім” да прыёму дзяцей падрыхтаваліся лепш, і тут няма нічога, што магло б не задавальняць цяперашніх “часовых жыхароў”. Часткова ў пакоях зроблены рамонт – стала больш утульна. Камфортней здаецца і добраўпарадкаваная тэрыторыя, дзе з’явілася больш арэляў, горак, лавачак і шмат чаго іншага для дзіцячых забаў. А што датычыцца забаў, то імі запоўнены кожны дзень, і няма месца суму, як адзначалі ў адзін голас дзеці. Выхавальнікі, а гэта настаўнікі Макранскай, Ра­дзежскай і Дарапеевіцкай школ Вікторыя Крэмянеўская, Наталля Ефімук, Зінаіда Барысюк, разам з дырэктарам лагера і старшым выхавальнікам распрацавалі цікавую праграму работы лагера, якая ўключае не толькі забаўляльную, але і спартыўную, патрыятычную тэматыку. Тут пройдуць мерапрыемствы, якія носяць адценні індзейскіх матываў, дзень герояў Старажытнай Грэцыі (па вопыту мінулых гадоў, як адзначала Людміла Янч, дзецям гэта падабаецца). Яны прымуць удзел у мерапрыемствах, якія пройдуць у вёсцы 22 чэрвеня ля двух помнікаў – цяпер ужо рыхтуецца гірлянда з хваёвых галінак, якую дзеці будуць ускладваць у час мітынгу.
…Усяго ў лагеры “Лукаўскі” плануецца аздаравіць больш за 100 дзяцей.
Ніна СВІЦЮК.

Добавить комментарий


www.profvest.com

zaraz.org.ua

продвижение сайтов цены
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!