Вясковы адпачынак сёння ў модзе

Разважаючы аб тым, якім бізнесам можна заняцца, ад ідэі аграсядзібы людзі часта адмахваюцца. І дарэмна. Бо тое, што мінулыя пакаленні лічылі звыклым і, наведваючыся ў водпуск да сваякоў у вёску, атрымлівалі бясплатна, сёння ўжо для многіх з’яўляецца своеасаблівай экзотыкай.
Захаваныя некранутымі вясковыя дамы, печы, агарод, вясковая жыўнасць, мэбля часоў сярэдзіны дваццатага стагоддзя, простая вясковая ежа –аграсядзібы з усім гэтым добрыя для сямейнага адпачынку. Гарадскім дзецям будзе цікава паглядзець, як дояць карову ці набіраюць ваду з калодзежа, пакарміць курэй ці качак, пагладзіць труса. А дарослым прыемна будзе адпачыць ад мітусні, не чуць суседзяў, затое атрымліваць асалоду ад спеваў салаўёў і кукавання зязюлі.
Магчыма, вы палічыце такія варыянты абуладкавання аграсядзіб вельмі простымі і будзеце мець рацыю. Тым, хто адпачывае, цяпер прынята прапанаваць не проста магчымасць пагуляць на свежым паветры і не проста вясковы аскетызм, але і ўсялякія навінкі і “фішкі”. Вельмі папулярныя этнасядзібы, у якіх гаспадары і нацыянальнымі стравамі пачастуюць, і прыгожы абрад правядуць. Многія гаспадары аграсядзіб – нядрэнныя экскурсаводы і арганізоўваюць для сваіх гасцей падарожжы для знаёмства з мясцовымі славутасцямі. Адпачынак у аграсядзібе можна сумясціць з паходам па грыбы ці рыбнай лоўляй.
Цікавасць да агратурызму ў рэспубліцы ў апошні час узрасла. Такая станоўчая дынаміка радуе. Прыемна, што турыст цягнецца не за чужым, заморскім, а за сваім, родным. Агратурызм, дзякуючы падтрымцы дзяржавы, даў магчымасць не толькі зацікаўленым людзям заняцца малым бізнесам, але і прыцягнуў увагу беларусаў да прыгажосці роднага краю, каларытнасці традыцый продкаў і народнай творчасці сваіх землякоў. Паступова развіваецца агратурыстычны бізнес і на Маларытчыне. Цяпер турыстаў у нашым раёне запрашаюць да сябе 3 аграсядзібы. Не першы год гасцінна сустракае як беларусаў, так і замежных гасцей аграсядзіба “Крайняя хата” ў вёсцы Гусак. Адпачынак у этнастылі прапануюць гаспадары аграсядзібы “Сямейны ачаг”, якая знаходзіцца ў аграгарадку «Лукаўскі». А з ліпеня пачала турыстычную дзейнасць яшчэ адна аграсядзіба — “Сёмуха” у Макранах.
Вольга КАРПІНЧЫК, дырэктар установы “Маларыцкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб”.

Опубликовано в «ГЧ» 10.09.2014 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://progressive.ua

купить станозолол

www.np.com.ua