Здароўе — галоўная каштоўнасць

“Моцнае здароўе – асноўная ўмова і залог паўнавартаснага і шчаслівага жыцця”.
Пад такім дэвізам у раённай бібліятэцы прайшло інфармацыйна-адукацыйнае мерапрыемства “Прафілактыка цукровага дыябету і сардэчна-сасудзістых захворванняў”. Яно было арганізавана і праведзена сумесна з аддзяленнем сацыяльнай дапамогі дома Маларыцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. На сустрэчу да чытачоў прыйшлі ўрач-эндакрынолаг Уладзімір Жылінскі, урач-тэрапеўт Аляксандр Мартынюк і загадчыца аптэкі паліклінікі Маларыцкай ЦРБ Святлана Чуль. Уладзімір Віктаравіч, Аляксандр Аляксандравіч і Святлана Рыгораўна акцэнтавалі ўвагу прысутных на першых сімптомах і аказанні першай медыцынскай дапамогі пры захворваннях эндакрыннай і сардэчна-сасудзістай сістэм, пазнаёмілі з сучаснымі медыцынскімі дасягненнямі для лячэння гэтага захворвання, расказалі пра лекавыя прэпараты, фітачаі, вітамінізаваную прадукцыю, якія дапамагаюць перамагчы немач.
У час сустрэчы не раз гучала думка пра тое, што здароўе чалавека з’яўляецца самай галоўнай каштоўнасцю жыцця.
На здымку: падчас інфармацыйна-адукацыйнага мерапрыемства ў раённай бібліятэцы.

Опубликовано в «ГЧ» 10.09.2014 г. 

Добавить комментарий


http://tokyozakka.com.ua

topobzor.info/tag/aliexpress/

классические ковры
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!