Восень — работ восем

Асноўная большасць з іх звязана з уборкай ураджаю, вырашчанага на палетках і ў садах. І няхай не ўсе культуры і пладовыя дрэвы радуюць сёлета сельскіх працаўнікоў Маларытчыны багатым ураджаем (год на год не выпадае), яго неабходна сабраць і звезці ў сховішчы. Але для земляробаў гэта, можна сказаць, пройдзены ўжо этап. Таму цяпер яны больш заклапочаны тым, каб закласці добрую аснову пад ураджай будучага года – своечасова пасеяць азімыя збожжавыя культуры.

Не выключэнне ў гэтым плане і працаўнікі СВК “Хаціслаўскі”, якія адначасова з уборкай саломы, бульбы і кукурузы сеюць азімыя. Па стану на сераду, 10 верасня, калі мы пабывалі ў гаспадарцы, збожжавыя тут былі пасеяны на плошчы 308 гектараў. Усяго ж азімы палетак у сельгаспрадпрыемстве зойме 1200 гектараў. 550 гектараў з агульнай плошчы адведзены пад жыта на зерне, яшчэ 200 — на зялёны корм. На астатніх 450 гектарах будзе пасеяна азімае трыцікале. Дарэчы, менавіта гэтая культура найбольш парадавала сёлета мясцовых хлебаробаў — ураджайнасць яе была да 37 цэнтнераў з гектара.
Пра ўсё гэта расказаў галоўны аграном сельгаскааператыву Андрэй Курдзюк. А яшчэ кіраўнік раслінаводчай галіны распавёў пра тое, што пад ураджай будучага года ўносяцца хлорысты калій і фосфарныя ўгнаенні ў разліку 120 і 32 кілаграмы дзеючага рэчыва на гектар адпаведна. Для барацьбы з пустазеллем унесена 2 тоны гліфасату.
Завяршыць сяўбу азімых збожжавых у СВК плануюць да 2 кастрычніка. Для таго, каб укласціся ў вызначаныя тэрміны, па словах галоўнага спецыяліста, земляробам трэба засяваць у дзень да 40 гектараў. Неабходная для гэтага тэхніка і кадры ёсць. Цяпер на падрыхтоўцы глебы пад сяўбу азімых задзейнічаны 2 трактары з плугамі і 1 перадпасяўны агрэгат. Непасрэдна на сяўбе працуюць 2 адзінкі тэхнікі. Механізатар Юрый Вягера на ДжонДзіры ў сераду ва ўрочышчы “Аса” на 10-гектарным участку сеяў азімае трыцікале. Тут жа былі і брыгадзір Пётр Лявак, і вадзіцель зернезагрузчыка Мікалай Паліўка. Мяркуючы па іх настроі, работа на палетку ладзілася. Ды і дожджык, які прайшоў ноччу, настройваў на мажорны лад…
Надзея ЯЦУРА.
Фота Алега Крэмянеўскага.

Опубликовано в «ГЧ» 13.09.2014 г.

Добавить комментарий


www.np.com.ua

cafemarseille.com.ua

Битумная черепица Ruflex Runa
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!