15 верасня — дзень бібліятэк

Шмат гадоў я працавала ў бібліятэцы і адначасова была чытачом. Але да таго, як прыйшла працаваць у аддзел абслугоўвання і інфармацыі, нават не думала, што абанемент наведвае больш за тры тысячы чытачоў, а гэта значыць — амаль кожны трэці дарослы жыхар горада. Вельмі актыўна чытаюць літаратуру людзі пенсійнага ўзросту, сярод чытачоў шмат мужчын, цікавіцца кнігай і моладзь. І гэта радуе. Між іншым, бібліятэка сёння можа задаволіць разнастайнасцю літаратуры любога, нават самага патрабавальнага чытача. У бібліятэчным фондзе налічваецца 48 тысяч кніг. У апошні час нават камерцыйны фонд не столькі запатрабаваны, бо новая літаратура, якая выходзіць у выдавецтвах, паступае ў бібліятэку. Летась кніжны фонд папоўнілі 2300 новых выданняў. Пазнаёміцца з навінкамі літаратуры дапамагае сайт раённай бібліятэкі, дзе змешчана інфармацыя з фотаздымкамі аб кожнай новай кнізе. Тут жа, на сайце, ёсць і анонсы мерапрыемстваў, якія чакаюць чытачоў. Што гэта за мерапрыемствы? І тэматычныя сустрэчы са спецыялістамі – урачамі, прадстаўнікамі дзяржаўнага страхавання, работнікамі банка, і “праваслаўныя чытанні” з удзелам святароў. Да ўвагі чытачоў розныя выстаўкі. Пастаянна дзейнічаюць выстаўка-панарама па гісторыі роднага краю “Край мой там, дзе Рыта льецца”, выстаўка, прысвечаная Году гасціннасці “Беларусь учора, сёння, заўтра”. Рэгулярна абнаўляюцца тэматычныя паліцы “Юбіляр месяца”, “Галерэя славутых імён”. Для зручнасці чытачоў амаль на кожным свяце, якое праводзіцца ў горадзе, аматараў кнігі запрашае да сябе выязная чытальная зала. А яшчэ бібліятэка працуе на “заказ”. Настаўнікі школ прыходзяць да бібліятэкараў з пэўнай тэмай для сустрэчы, бібліятэкары знаходзяць неабходную інфармацыю і праводзяць мерапрыемствы для школьнікаў старэйшых класаў. Пастаянныя наведвальнікі бібліятэкі заўжды надоўга затрымліваюцца ў чытальнай зале, бо чытачоў чакае шмат цікавых часопісаў. Ёсць тут выдан­ні для рукадзельніц, рыбакоў, па­ляўнічых, праваслаўныя часопісы, аб выхаванні дзяцей, здароўі. У чытальнай зале размяшчаюцца і выстаўкі ў рамках арт-праекта “Рукам работа – душы радасць”, які знаёміць з народнымі майстрамі-умельцамі роднага краю і іх вырабамі. Чытачы знаёміліся з выставамі работ Фаіны Самасюк “Цудоўных рук чароўныя творы”, Жанны Новік “Рознакаляроўе”, Андрэя Палянскага “Маё хобі”, прынялі ўдзел у майстар-класах “Пляценне з газет” і “Пескаграфія”. Стаў папулярным сярод чытачоў буккросінг. Маларытчане прыносяць свае кнігі, бяруць пачытаць кнігі іншых чытачоў, а таму паліцы хутка пусцеюць. Работнікі арганізацый і ўстаноў горада могуць, не наведваючы бібліятэку, абмяняць кнігі ў пунктах выдачы і ў перасоўнай бібліятэцы. А ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі з наведвальнікамі ветліва працуюць бібліятэкары Вольга Вячаславаўна Гадзецкая, Ніна Сцяпанаўна Сіжук, Ларыса Мікалаеўна Бурштын і Валянціна Піліпаўна Ібрагімава. Дарэчы, бібліятэкары сёння не толькі выдаюць кнігі, знаёмяць чытачоў з навінкамі літаратуры, праводзяць мерапрыемствы. У іх абавязкі ўваходзіць ламініраванне, перфабендзіраванне, ксеракопія, чорна-белая і каляровая раздру­коўка, пошук інфармацыі ў інтэрнэце. Бібліятэка крочыць у нагу з часам. Але, на жаль, цяпер зніжаец­ца цікавасць да друкаванай кнігі. Усё больш прыцягвае да сябе, асабліва маладых людзей, кніга віртуальная. А ў друкаваным варыянце ў моладзі больш запатрабаваны выданні, якія неабходна прачытаць па школьнай праграме. І ўсё ж і сярод моладзі ёсць тыя, хто верны кнізе. Нас, бібліятэкараў, вельмі радуе, што ў апошні час папулярнасць сярод чытачоў усё больш набіраюць кнігі маладых беларускіх аўтараў. Не магу не назваць імёны самых надзейных сяброў бібліятэкі. Сярод актыўных чытачоў Уладзімір Аляксеевіч Ільін, Алег Фёдаравіч Крыкота, Мікалай Мікалаевіч Строк, Людміла Васільеўна Ляўчук, Таццяна Фёдараўна Кашэпа, Іван Аляксандравіч Сініла, Генадзь Паўлавіч Кісялевіч, Пётр Васільевіч Ярмалюк, Віталія Сяргееўна Сезік, Пётр Канстанцінавіч Трафімук, Ларыса Міхайлаўна Суворава, Ала Андрэеўна Мельнікава, Святлана Мікалаеўна Кісялёва, Ала Мікалаеўна Будзько, сем’і Турбіных і Гусаковых. У падрыхтоўцы розных мерапрыемстваў з намі актыўна супрацоўнічаюць першая і другая гарадскія школы, а таксама тэрытарыяльны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Усіх калег, і тых, хто працуе ў бібліятэцы сёння, і тых, хто шмат гадоў аддаў бібліятэчнай справе і цяпер ужо знаходзіцца на заслужаным адпачынку, нашых чытачоў і сяброў бібліятэкі шчыра віншую са святам – Днём бібліятэк. Няхай кніга і далей будзе вернай спадарожніцай кожнага, дарадчыцай і памочніцай. А мы, бібліятэкары, чакаем новых сустрэч з чытачамі. Наталля ХАЛІЗЕВА, загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі. НА ЗДЫМКУ: бібліятэкары аддзела абслугоўвання. Фота аўтара. Опубликовано в «ГЧ» 13.09.2014 г.

Добавить комментарий


узнать больше www.220km.net

www.topobzor.info/tag/dcae/

cialis-viagra.com.ua/viagra-sildenafil/viagra-100-mg/viagra-soft-cenforce-soft
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!