АБ’ЯДНАЎ ФУТБОЛЬНЫ МАТЧ

У рамках міжведамаснай спецыяльнай праграмы “Клопат” па папярэджанні ў летні час правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаў­налетніх, супрацоўнікі ін­спекцыі па справах непаў­налетніх РАУС правялі  таварыскі матч па футболу на новым стадыёне раённай гімназіі. Сіламі мераліся навучэнцы Маларыцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя і зборная каманда, у якую ўвайшлі прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх арганізацый, сфер адукацыі, культуры і спорту – Вадзім Шпетны, Генадзь Германюк, Сяргей Антонаў, Андрэй Гарбацэвіч, Уладзімір Аляксюк, Уладзімір Яромкін, Юрый Варанчук, Віталь Струнец, Аляксандр Галоўчык, Мікалай Ківачук. Галоўным суддзёю матча быў Уладзімір Сцяпанавіч Яромкін. 
Напачатку гульні падлеткі атрымалі з рук супрацоўнікаў РАУС буклеты з важнай інфармацыяй пра тое, да чаго прыводзіць ужыванне спіртнога і якая адказнасць прадугледжана законам за ўчыненне правапарушэнняў і злачынстваў. Такая акцыя дала магчымасць падлеткам, якія прынялі ўдзел у матчы, не толькі атрымаць зарад эмоцый  ад гульні ў футбол, але і паслужыла напамінам пра тое, што за  кожны дрэнны ўчынак давядзецца несці пакаранне.

Таварыскі матч закон­чыўся з лікам 9:4 на карысць зборнай каманды Маларыты. Задавальненне ад гульні ў футбол атрымалі ўсе ўдзельнікі, паспрыяла таму і добрае надвор’е, і якасць футбольнай пляцоўкі. Такія мерапрыемствы для таго, каб зацікавіць моладзь спартыўным адпачынкам, як плануецца, будуць праходзіць і далей. Аддзел моладзі райвыканкама, раённы камітэт ГА “БРСМ” і Маларыцкі РАУС шчыра ўдзячны аддзелу па фізкультуры, спорту і турызму, кіраўніцтву гімназіі, супрацоўнікам пагранкамендатуры “Маларыта”, Маларыцкаму ДзПЛ СВ за супрацоўніцтва ў правядзенні футбольнага матчу.
Аляксандр ГАЛОЎЧЫК, начальнік аддзела па справах моладзі, Юрый ВАРАНЧУК, першы сакратар РК ГА “БРСМ”.
НА ЗДЫМКАХ: моманты матчу; дзве каманды ра­зам.
Фота аўтараў.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

АБ’ЯДНАЎ ФУТБОЛЬНЫ МАТЧ: 1 комментарий

  • 30.01.2012 в 8:46 пп
    Permalink

    хабза the best){

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.