Лета правялі з кнігай

Чытачамі дзіцячай раённай бібліятэкі цяпер з’яўляюцца 1292 чалавекі. Многія з іх на працягу летніх канікулаў прымалі актыўны ўдзел у традыцыйным конкурсе на лепшага чытача сярод вучняў 1-8 класаў устаноў адукацыі горада. Сёлета ён праводзіўся ў рамках рэспубліканскай акцыі «Правядзі лета з добрай кнігай» і меў назву «Лета чытацкіх рэкордаў». Нядаўна ў раённай дзіцячай бібліятэцы прайшло свята «Летам мы не сумавалі – летам кнігі мы чыталі». Падчас гэтага мерапрыемства былі падведзены вынікі конкурсу і ўзнагароджаны пераможцы.
Найлепшымі чытачамі лета-2014 сталі: Дзмітрый Бурштын (5 «А» клас, СШ №2), Уладзіслаў Касьян (4 «В» клас, раённая гімназія), Дзмітрый Самасюк (5 «А» клас, СШ №1), Аляксандр Чырук (6 «Б» клас, СШ №1), Аксана Кавалеўская (5 «Б» клас, СШ №2), Андрэй Давыдоўскі (7 «А» клас, СШ №2), Мікіта Сезік (4 «А» клас, раённая гімназія), Алена Нікалаенка (8 «Б» клас, раённая гімназія), Настасся Анішчук (8 «Б» клас, раённая гімназія), Ангеліна Марук (8 «Б» клас, раённая гімназія).
— Прыемна адзначыць тое, што Андрэй Давыдоўскі, — гаворыць Таццяна Крысіна, намеснік дырэктара па рабоце з дзецьмі Маларыцкай ЦБС, — быў у ліку пераможцаў і па выніках конкурсу на лепшага чытача ў 2013 г. Сёлета ён прачытаў больш кніг, чым у мінулым годзе.
На працягу лета ў чытальнай зале ДРБ дзейнічала выстава-экспазіцыя «Фантазія і прыгажосць дзіцячымі рукамі». Тут можна было пазнаёміцца з 24 работамі, якія прадстаўлены Сафіяй Хроль (5 «А» клас, раённая гімназія), Лізаветай Гайдучык (5 «А» клас, раённая гімназія), Антанінай Багута (5 «А» клас, СШ №1), Настассяй Тарасюк (6 «Б» клас, СШ №1), Лізаветай Паско (3 «Б» клас, раённая гімназія)… Аднак найбольшую колькасць работ прадэманстраваў Дзмітрый Самасюк (5 «А» клас, СШ №1). Гэта 14 вырабаў з паперы і дрэва.
Лепшыя работы найбольш актыўных «самадзелкіных» адзначаны прызамі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 20.09.2014 г.

Добавить комментарий


lancer x

https://topobzor.info
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!