Як не трапіць у рабства?

Пра гэта ішла зацікаўленая размова ў час абласнога семінара «Умацаванне нацыянальнага механізму перанакіравання ахвяр гандлю людзьмі па Брэсцкай вобласці» з удзелам грамадскага аб’яднання «Клуб дзелавых жанчын»,г.Брэст (некамерцыйная арганізацыя, створаная пад эгідай Міжнароднай федэрацыі дзелавых прафесійных жанчын. Асноўным прадметам яе дзейнасці з’яўляецца садзейнічанне абароне законных правоў жанчын, дабрачынная і культурна-асветніцкая дзейнасць). Галоўнай мэтай арганізатары мерапрыемства ставілі: інфармаванне па пытаннях бяспечнага выезду і знаходжання за мяжой, а таксама аказанне дапамогі пацярпелым ад працоўнай і іншых форм эксплуатацыі, ад гандлю людзьмі і іх сем’ям. Семінар быў падрыхтаваны для старшынь сельскіх выканаўчых камітэтаў, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, сацыяльнай абароны, устаноў адукацыі, аховы здароўя.
Мерапрыемства адкрыў Вадзім Шпетны, намеснік старшыні райвыканкама. Вадзім Паўлавіч адзначыў, што праблема гандлю людзьмі нібы не ва ўсіх на слыху. Аднак гэта рэальнасць. На сённяшні дзень яе можна параўнаць з айсбергам, бо існуюць бачная і нябачная часткі. Стаць ахвярай гандлю людзьмі і падверг­нуцца працоўнай эксплуатацыі можна і ў наш час. Таму нельга гаварыць, што гэта недзе далёка і нас не тычыцца.
Якраз пра гэта ў сваім выступленні гаварыў і Андрэй Гапонік, старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх райаддзела міліцыі. Па яго словах, некалькі гадоў таму для Маларыцкага раёна было характэрна тое, што некаторыя дзяўчаты выязджалі за межы краіны ў пошуках працы. Здаралася, што там яны траплялі ў сексуальнае рабства. Зафіксавана некалькі такіх фактаў. Тым больш, раён некаторы час знаходзіўся пад уплывам так званай Брэсцка-Баранавіцкай арганізаванай злачыннай групы.
Валянціна Пухцеева і Наталля Здольнік, прадстаўнікі ГА «Клуб дзелавых жанчын», увагу прысутных засяродзілі на многіх пытаннях, у тым ліку і на механізмах гандлем людзьмі, формах, метадах, спосабах вярбоўкі і кантролю ў злачынствах, звязаных з гандлем людзей, расказалі пра сацыяльна-псіхалагічны партрэт пацярпелых, зыходзячы з розных форм эксплуатацыі, пра аказанне ім рэінтэграцыйнай дапамогі, вырашэнне праблем гандлю людзьмі на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
* * *
Калі вы хочаце атрымаць кансультацыю перад тым, як выехаць для працаўладкавання за мяжу, патэлефануйце на «гарачую лінію».
Ананімная «гарачая лінія» Міжнароднай арганізацыі па міграцыі і ГА «Клуб дзелавых жанчын» працуе штодзень з 08.00 да 20.00 па тэлефоне: 8-801-201-55-55. На гэты нумар бясплатныя званкі на тэрыторыі РБ прымаюцца з тэлефонаў мабільных аператараў МТС і Velcom. 113 — гэта бясплатны нумар тэлефона для абанентаў стацыянарнай тэлефоннай сувязі краіны, а нумар тэлефона 8-0162-21-88-88 — для званкоў з-за мяжы.
Пацярпеламу дапамогуць бяспечна вярнуцца дадому з іншай краіны (набыццё білета, афармленне дакументаў), сустрэнуць пры вяртанні на радзіму, прадаставяць часовае сховішча, медыцынскае абследаванне і лячэнне, акажуць юрыдычную і псіхалагічную дапамогу, падтрымаюць сем’і, пасадзейнічаюць у працаўладкаванні.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час правядзення абласнога семінара па пытаннях гандлю людзьмі.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 20.09.2014 г.

Добавить комментарий


Сashbery mmgp

там sweet-smoke.com.ua

продвижение сайта в украине
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!