Захавальнікам мудрасці

Цёпла і гасцінна сустрэлі арганізатары свята ў гарадскім Доме культуры тых, хто ўсё сваё жыццё працаваў, хто і цяпер з’яўляецца “вечным рухавіком” у сваіх сем’ях, носьбітам мудрасці, лепшых традыцый, хто — дастойны прыклад для маладога пакалення, у каго багаты багаж жыццёвага вопыту. У фае можна было адразу акунуцца ў цікавы свет выстаў, асенніх кампазіцый, пазнаёміцца з творчымі работамі, якія прадставіў тэрытарыяльны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання, змераць узровень цукру ў крыві, ціск, згуляць у шашкі, шахматы і г.д.
Дзень пажылых людзей, — сімвал адзінства і пераемнасці пакаленняў.
— Вы стварылі тое, што сёння мы маем, трывалую базу, на якой развіваецца наш раён цяпер. Вы захоўвалі і ўдасканальвалі ўсё, чым мы сёння ганарымся і што павінны перадаць нашчадкам, — сказаў, адкрываючы святочную праграму, намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Шпетны.
Гэтым людзям ужо не 20 і не 40. На жыццёвым шляху шмат дасягненняў і перамог. У раёне на сённяшні дзень 6984 пенсіянеры, большасць з якіх жанчыны. Многія з іх застаюцца неабыякавымі да ўсяго, што адбываецца наўкол. Шмат прыемных слоў у адрас пажылых выказалі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Федчык, намеснік старшыні райсавета ветэранаў Соф’я Якубчык, благачынны цэркваў раёна айцец Віктар.
Пазбегнуць старасці нельга, але і паддавацца, не супраціўляцца не варта. І ў паважаным узросце можна прынесці шмат карысці, працягваючы цікавую кнігу жыцця. Так, як працягваюць яе Макар і Хрысціна Кардзелюкі з вёскі Пажэжын, Мікалай і Ніна Герасімукі з вёскі Мельнікі, Любоў Куц з Маларыты, якія выйшлі пераможцамі конкурсу “Лепшы ветэранскі падворак” у розных намінацыях, а таксама Марыя і Іван Кірычукі з вёскі Сушытніца, Уладзімір і Лідзія Яцура з аграгарадка “Арэхаўскі”, Іван і Лілія Савашы, Пётр і Любоў Яцура з аграгарадка “Олтушскі”, узровень утрымання двароў якіх заўжды высокі, за што ўсіх іх павіншавалі і ўручылі падарункі дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Мікалай Мішчанка, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Наталля Іолап, намеснік старшыні райсавета ветэранаў Соф’я Якубчык. Прысутных у зале прыемна здзівіла ўласнымі вершамі і байкамі Еўдакія Аўдзяюк, пенсіянерка са Збуража. Усе маглі пачаставацца дарамі вялікага садавода-аматара маларытчаніна Аляксея Крываблоцкага. Усё сведчыла, што старэйшае пакаленне – гэта пакаленне людзей працавітых, няўрымслівых, неабыякавых, стой­кіх, мудрых. І гэта далёка не ўсе эпітэты, якімі можна надзяліць яго, якія дастойныя для пераймання будучым пакаленням. На сцэне ГДК частку канцэртнай праграмы падрыхтавалі таксама яны – людзі ўбеленыя сівізной, але актыўныя, улюбёныя ў творчасць, песню – народны хор ветэранаў пад кіраўніцтвам свайго стваральніка і нязменнага кіраўніка Галіны Бягеза, яго салісты Людміла Чуль, Ніна Кузьміч, Валянціна Бярнацкая.
Не засталіся ўбаку валанцёры БРСМ – на вуліцы яны разам са спецыялістамі РТЦСАН раздавалі пажылым розныя буклецікі з карыснай інфармацыяй і кветкі. Гэта быў дзень падзякі за цеплыню мудрых сэрцаў.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: у час святкавання Дня пажылых людзей.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 4.10.2014 г.

Добавить комментарий


agroxy.com

www.top-obzor.com

leagoo elite 1 отзывы покупателей
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!