ШКОЛА МАЛЕНЬКАЯ, АЛЕ РОДНАЯ

Дрочаўская пачатковая школа адзначыць сёлета 50-годдзе з таго часу, як размясцілася яна ў новым будынку. Між іншым, да 1960 года Дрочаўская школа знаходзілася за вёскай. Вучні 1-4 класаў вучыліся разам у адным класным пакоі. Прайшоў час, у будынку зрабілі два пакоі, школа стала сямігодкай. У той час, а былі гэта 50-я гады мінулага стагоддзя, востра стаяла пытанне ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва. Вырашана было адкрыць вячэрнюю школу. Вучыцца было цяжка: не хапала падручнікаў, не было сшыткаў.  Але школа жыла…
У 1960 годзе Дрочаўская школа пераехала ў новы будынак – фінскі домік, у якім яна знаходзіцца і зараз. У той час настаўнікамі ў школе працавалі Марыя Краўчук, Алена Антонаўна Рабец, Ганна Іосіфаўна Курдзюк, Ксенія Мікалаеўна Бурштын. А ўзначальваў яе Яўген Уладзіміравіч Пангліш.
У мінулым навучальным годзе Дрочаўскую пачатковую школу наведвала 10 вучняў. Чацвёра хлопчыкаў і дзяўчынак сталі сёлета яе выпускнікамі. Паколькі ў школы і сельскай бібліятэкі наладжаны цесныя сувязі, на развітальны званок дырэктар школы Надзея Цімафееўна Сахарчук  і настаўніца Наталля Якаўлеўна Максімук  запрасілі бібліятэкара.  Выпускнікі школы, якія з’яўляліся актыўнымі чытачамі бібліятэкі, атрымалі граматы за перамогу ў конкурсе, які вызначыў самага актыўнага чытача. Перамагла  ў гэтым конкурсе Лілія Луцык, другое месца заняў Віталь Бягеза, а грамату за трэцяе месца атрымаў Віталь Луцык.
У вёсцы будуюцца новыя дамы, а значыць ёсць надзея на будучыню. І хоць сёння ў Дрочаўскай пачатковай школе зусім мала вучняў, але так хочацца, каб яна жыла, каб хлопчыкі і дзяўчынкі менавіта ў роднай вёсцы атрымлівалі свае першыя веды.
Надзея НАВУМЧЫК, бібліятэкар Дрочаўскай сельскай бібліятэкі.
НА ЗДЫМКАХ: у вясковай школе вучацца таленавітыя вучні; настаўнікі Дрочаўскай школы 60-х гадоў.
Фота з архіва бібліятэкі.

Добавить комментарий


изготовление папок

www.topobzor.info

Parrot Bebop
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!