У промнях свята

У мінулую суботу маларытчане і госці адсвяткавалі традыцыйны Дзень горада, у праграме якога былі кірмаш, “Дажынкі” і Міжнародны маларыцкі марафон
…Традыцыйнае свята горада адкрыў Казімір Лапіч, старшыня райвыканкама, а права ўзняць Дзяржаўны сцяг было прадастаўлена Васілю Юхімуку, старшыні СВК «Дарапеевічы». Са словамі вітання да прысутных звяртаюцца Антон Стэльмах, кіраўнік спраў Брэсцкага аблвыканкама, і Леанід Тараненка, чэмпіён алімпійскіх гульняў і свету, шматразовы рэкардсмен свету. Агонь ХХХІ Маларыцкага міжнароднага марафона запальвае Барыс Шаргар, майстар спорту краіны па лёгкай атлетыцы, удзельнік чэмпіянату і Кубка свету па спартыўнай хадзьбе, трэнер дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.
А ў ГДК праз нейкі час пачалося святочнае дзейства, у якім галоўнымі героямі сталі хлебаробы, лепшыя з лепшых, тыя, хто стаў пераможцам раённага спаборніцтва на ўборцы збожжа.
Каравай хлеба, які спечаны з зерня новага ўраджаю, уручаецца Казіміру Лапічу.
Валянцін Зайчук, намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу, падводзіць вынікі раённага спаборніцтва на ўборцы зерневых і зернебабовых.
Сярод сельскагаспадарчых арганізацый раёна лідарамі ў 2014 г. сталі: СВК «Дарапеевічы» (І месца, старшыня Васіль Юхімук), СУП «Савушкіна» (ІІ месца, старшыня Сяргей Гусак), СВК «Рыта» (ІІІ месца, старшыня Іван Пастушак). Заслужаныя ўзнагароды атрымліваюць і пераможцы спаборніцтваў сярод камбайнераў, маладзёжных і сямейных экі­пажаў камбайнераў, ва­дзі­целі на вывазцы зерня, машыністы зернеачышчаль-насушыльных комплексаў.
Граматай райвыканкама быў узнагароджаны і Сяргей Кавалевіч, выкладчык прафесійнага ліцэя (за шматгадовую і добрасумленную працу ў сістэме адукацыі), а таксама пераможцы раённага агляду-конкурсу «Лепшае ветэранскае падвор’е». Імі сталі: у намінацыі «Ці ў садзе, ці ў агародзе» — сям’я Макара Іванавіча і Хрысціны Іосіфаўны Кардзелюкоў з в.Масевічы, у намінацыі «Лепшы жывёлавод» — сям’я Мікалая Сцяпанавіча і Ніны Іванаўны Герасімукоў з в. Мельнікі, у намінацыі «Ад прыроды – матэрыял, ад майстра – талент» — Любоў Васільеўна Куц з Маларыты.
Па выніках агляду-конкурсу на лепшае мастацка-эстэтычнае афармленне і арганізацыю гандлю сярод прадпрыемстваў Маларыцкага райспажыўтаварыства, прадпрыемстваў іншых форм уласнасці і выставы-продажу творчых работ вучняў устаноў адукацыі горада Пісьмамі падзякі на раённых «Дажынках-2014» узгароджаны: калектывы магазінаў «Гаспадарчыя тавары» (загадчык Уладзімір Хомік), «Гарачы хлеб» (загадчыца Валянціна Коцелева), «Консум» ААТ «Брэстмясакамбінат» (загадчыца Людміла Більцэвіч), №8 ААТ «Брэстадзенне» (загадчыца Наталля Васільева) і СШ №2 г. Маларыта.
* * *
Калі на стале ёсць хлеб, то ў душы чуецца добрая песня. І яна, нібыта гімн хлебаробу, гучала ў мінулую суботу на сцэне ГДК на поўную моц! Гледачы ў чарговы раз змаглі пераканацца: на таленты багата наша зямля! Як на сялянскай ніве, так і на культурнай. Сваім сцэнічным майстэрствам прысутных парадавалі самадзейныя артысты, якія прадставілі цудоўны тэатралізаваны канцэрт «Хвала і пашана табе, хлебароб!» Гучалі песні ў выкананні народнага ансамбля народнай песні «Рыцкі куфэрак», квартэта «Акалада», Вольгі Бярчук… Між іншым, напрыканцы канцэртнай праграмы Казімір Лапіч павіншаваў артыстаў «Рыцкага куфэрка» з 25-годдзем з моманту заснавання і ўручыў Анатолю Барысюку, кіраўніку творчага калектыву, Грамату райвыканкама за значны ўклад у развіццё культуры раёна, прапаганду песеннага мастацтва.
Нельга не сказаць і яшчэ пра адну прыемную акалічнасць. Маларыцкія «Дажынкі-2014» прапаноўвалі і культурную праграму. На плошчы райцэнтра можна было пазнаёміцца з партрэтнай галерэяй работ мастака Сяргея Бескаравайнага, у ГДК — наведаць выставу, якая арганізавана па выніках правядзення абласнога пленэра мастакоў Брэстчыны «Традыцыі і легенды Маларыцкага краю», ля раённага Цэнтра народнай творчасці – паглядзець фотаздымкі, якія звязаны з мінулым нашага краю, з багатай калекцыі Валерыя Савасціёнка.
* * *
Напэўна, усе, хто быў на кірмашы, які быў арганізаваны ў той дзень з самай раніцы, на святочных мерапрыемствах, вярталіся дамоў не з пустымі рукамі, а з купленым таварам, добрым настроем і станоўчымі эмоцыямі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках: незабыў­ныя імгненні святочнага дня ў Маларыце.
Фота аўтара і Алега Крэмянеўскага.

Опубликовано в «ГЧ» 8.10.2014 г. 

Добавить комментарий


uniti.ua

анастрозол

http://www.best-cooler.reviews
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!