Быць гатовымі да любых сітуацый

Чарговая планавая вучоба па тэрытарыяльнай абароне была арганізавана на кансервавагародніна­сушыльным камбінаце. Тэма яе — «Ахова і абарона аб’ектаў тэрытарыяльнай абароны», асноўная мэта — забеспячэнне стабільнага функцыянавання аб’ек­таў у непрадбачаных сітуацыях. Падчас правя­дзення вучэбна-метадычнага збору былі разгледжаны і пытан­ні ўзаемадзеяння з гра­мадзян­скімі фармі­раваннямі грамадзянскай абароны.
Тэарэтычная частка за­няткаў складалася з выс­тупленняў Казіміра Лапіча, старшыні райвыканкама, і Алега Шышацкага, ваеннага камісара райваенкамата. Казімір Віктаравіч падкрэсліў, што тэрытарыяльная абарона з’яўляецца найважнейшай састаўной часткай сістэмы захавання ваеннай бяспекі дзяржавы. «Мы павінны быць гатовымі да любых сітуацый і ў любы момант. Нельга, каб нейкія непрадбачаныя ваенныя дзеянні ці пазаштатная сітуацыя, стыхійнае бедства нас засталі знянацку. Вучоба, якую мы праводзім, патрэбна для таго, каб ведаць, што і каму рабіць, у якой паслядоўнасці», — сказаў ён.
Алег Шышацкі адзначыў, што тэрытарыяльныя войскі не падмяняюць Узброеныя Сілы, іх ролю ў забеспячэнні абароназдольнасці дзяржавы цалкам можна ахарактарызаваць формулай — «не замест, а разам». Далей ваенны камісар расказаў пра важныя моманты ў ахове аб’ектаў тэрытарыяльнай абароны, пра іх падрыхтоўку, неабходнае абсталяванне, засяродзіў ўвагу прысутных на той дакументацыі, якая павінна быць у начальніка аб’екта, што ахоўваецца. Юрый Вітрук, галоўны інжынер Маларыцкага КГСК, пазнаёміў з матэрыяльна-тэхнічнай базай камбіната, паказаў, якім павінна быць каравульнае памяшканне паста, якія тэхнічныя сродкі перш за ўсё неабходныя, як абсталёўваецца паставая вышка, і інш.
Пасля тэарэтычнай часткі адбылася практычная, якую праводзіў Алег Шышацкі. Супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з санітарнай дружынай кансервавагародніна­сушыльнага камбіната прадэманстравалі, як яны сумесна ўзаемадзейнічаюць у сітуацыі даставання пацярпелага з-пад завалаў.
У аддзеле па надзвычайных сітуацыях Мікалай Дубач, яго начальнік, расказаў і паказаў, як арганізавана апавяшчэнне адказных асоб, што ўваходзяць у склад рабочай групы па пытаннях арганізацыі тэрытарыяльнай абароны. Тут жа Казімір Лапіч падвёў вынікі заняткаў.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках: у час правядзення заняткаў з кіраўнікамі аб’ектаў тэрытарыяльнай абароны.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 8.10.2014 г.

Добавить комментарий


avtomaticheskij-poliv.kiev.ua/

Xiaomi Redmi 4 Pro купить
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!