«Радасць Слова» — для маларытчан

Упершыню на працягу 6 дзён у Маларыце праходзіла праваслаўная выстава-кірмаш «Радасць Слова», арганізаваная сумесна Беларускай праваслаўнай царквой і Маларыцкім райвыканкамам.
Яна выклікала цікавасць у жыхароў горада і раёна. Вернікам быў прапанаваны шырокі выбар духоўна-маральнай, адукацыйнай, дзіцячай літаратуры, аўдыя- і відэапрадукцыі праваслаўнай тэматыкі, абразоў, царкоўнага начыння і сувеніраў.
У выставачным павільёне наведвальнікаў чакала штодзённая экспазіцыя «Вяртанне святынь», дзе былі прадстаўлены факсімільныя выданні кніжных шэдэўраў сярэднявечнай духоўнай культуры Беларусі: «Полацкае Евангелле» (першакніга Беларусі канца ХІІ — пачатку XIII стагоддзяў), «Слуцкае Евангелле» (праваслаўная святыня Беларусі ХVI стагоддзя), «Жыціе блажэннай Еўфрасінні, ігуменні манастыра ў горадзе Полацку» (ХІІ стагоддзе). Вернікі маглі пакланіцца абразу праведнай Монікі Тагасцкай – маці вядомага хрысціянскага багаслова старажытнасці блажэннага Аўгусціна, якая лічыцца ахоўніцай сям’і, заступніцай бацькоў і маці.
У межах выставы-кірмашу адбыліся мерапрыемствы духоўна-асветніцкага характару. Сярод іх – праваслаўныя лекторыі: «Кропка невяртання» (спектакль для моладзі Камернага Драматычнага тэатра (г.Мінск), «Дэмаграфічныя праблемы ў сучасным грамадстве» і «Традыцыйныя духоўна-маральныя каштоўнасці як аснова ўзаемадзеяння Узброеных Сіл з Беларускай праваслаўнай царквой». У ГДК выступіў мужчынскі вакальны ансамбль «Благовест» Выдавецтва Беларускай праваслаўнай царквы, лаўрэат міжнародных конкурсаў. У час канцэрта прагучалі не толькі праваслаўныя царкоўныя песнапенні, але і шырокавядомыя народныя песні. У раённай бібліятэцы прайшла «Літаратурная гасцёўня газеты «Воскресение» з удзелам Алены Міхаленка, пісьменніцы, галоўнага рэдактара праваслаўнай духоўна-асветніцкай газеты «Воскресение», якая адрасуецца настаўнікам, бацькам, дзецям і моладзі. У гэтых і іншых мерапрыемствах актыўны ўдзел бралі вучні ўстаноў адукацыі горада і навучэнцы прафесійнага ліцэя.
Праводзілася акцыя па збору кніг для бібліятэкі дома сямейнага тыпу г. Маларыты пад назвай «Падары кнігу дзецям».
Падчас урачыстага закрыцця праваслаў­най выставы-кірмашу прадстаўнікі Выдавецтва Беларускага Экзархату ўручылі Пісьмы падзякі Казіміру Лапічу, старшыні райвыканкама, Таццяне Лаўрэенка, начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму, Сяргею Строку, намесніку начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, протаіерэю Віктару Паляцілу за актыўную дапамогу і ўдзел у правядзенні запланаваных мерапрыемстваў «Радасці Слова». Акрамя таго, Маларыцкаму райвыканкаму і благачынню былі падораны факсімільныя выданні Слуцкага Евангелля, а дзіцячай бібліятэцы і дзіцячаму дому сямейнага тыпу – праваслаўныя кнігі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час правядзення праваслаўнай выставы-кірмашу «Радасць Слова» ў г. Маларыта.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 8.10.2014 г.

Добавить комментарий


https://etalon.com.ua/

https://topobzor.info

раскрутка сайта в интернете
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!