Вясёлка радасці мамы Наталлі

Маларытчанка Наталля Панасюк, якая нарадзіла і выхоўвае разам з мужам пяцярых дзяцей, згодна з Указам Прэзідэнта нашай рэспублікі ўзнагароджана ордэнам Маці. Такую высокую ўзнагароду атрымалі яшчэ 2 жанчыны-маці з Маларытчыны.
Кожны ранак у доме Наталлі і Дзмітрыя Панасюкоў пачынаецца з прывычнай мітусні: гоману дзіцячых галасоў, дапытлівых “чаму”, настойлівых “дапамажы”. Матулі трэба ўсё паспець – старэйшых Насцю і Кірыла ў школу адправіць, меншых – Данііла, Валеру і Сашачку — у дзіцячы сад сабраць ды і самой на работу не спазніцца. І так штодня. Але менавіта ўся гэтая мітусня, пастаянныя клопаты мнагадзетнай маці вельмі прыемныя. Маленькі дзіцячы сад у доме — гэта, можна сказаць, свайго роду яе мара, бо Наталля заўжды хацела мець вялікую сям’ю. Цішыню ў доме яна, як прызнаецца, не любіць. Калі прыходзіць на абед, і дома пуста, бо матуліны “сонейкі” яшчэ ў школе і ў дзіцячым садзе, ёй быццам чагосьці не хапае. А калі сям’я ўся разам дома, хоць і клопатаў шмат, але душа радуецца.
Сям’я Панасюкоў, як яркая вясёлка. Сем складаемых яе – тата, мама і пяцёра дзетак — быццам сем фарбаў: у кожнага свой характар, свае здольнасці. Маме, якая, вядома ж, больш за тату бывае з дзецьмі, даводзіцца ўмела знаходзіць падыход да дзяцей, быць аднолькава добрай і строгай, чулай і патрабавальнай. І ў гэтым дапамагае шчырая мацярынская любоў.
Як бы гэта ні гучала банальна, але Наталля лічыць сваё мнагадзетнае мацярынства прызваннем.
— Я іншага шчасця і не зычу, толькі б дзеці былі здаровыя і радавалі нас, — заўважае яна.
Дапамогай мнагадзетнай сям’і ад дзяржавы стала пагашэнне крэдыту на будаўніцтва трохпакаёвай кватэры. А падзякай маці за нараджэнне і выхаванне пяцярых дзяцей — ордэн Маці, якім, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, узнагароджана Наталля Панасюк, як і яшчэ дзве прадстаўніцы Маларытчыны.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: Наталля Панасюк з дзеткамі – Анастасіяй, Кірылам, Даніілам, Валерам і Аляксандрай.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 15.10.2014 г.

Добавить комментарий


monaliza.kiev.ua

тряпки для уборки
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!