За пакупкамі — у «Прэстыж»

У Маларыце з 1 кастрычніка стала больш на адну гандлёвую кропку, дзе можна набыць стыльнае адзенне і абутак. Размясцілася яна ў цокальным паверсе гасцініцы «Юбілейная» і належыць індывідуальнаму прадпрымальніку Аляксандру Старасотнікаву.
— На 107 метрах квадратных у Доме адзення і абутку «Прэстыж», — гаворыць прадавец Таццяна Віктараўна, — багаты выбар тавараў для дарослых. Цяпер мы прапануем для пакупнікоў, мужчын і жанчын, – 70 мадэляў куртак і паліто, 96 – абутку (боты, туфлі, красоўкі) і аксэсуараў. Надалей асартымент будзе пашырацца.
На паліцах магазіна – тавары беларускіх вытворцаў (СТАА «Белвест», СТАА «Марко», ЗАТ «Сівельга»… ) і вядучых фірм Польшчы. У «Прэстыжы» можна набыць прадукцыю СТАА «Conte» — шкарпэткі, панчохі, дзіцячыя калготкі, а таксама — мужчынскія касцюмы, спадарожныя тавары — гальштукі, рамяні.
— У нас мінімальныя гандлёвыя надбаўкі – 25-30%, — гаворыць Аляксандр Аляксандравіч. — Акрамя таго, мы працуем без пасрэднікаў. У перспектыве, бліжэй да вясны, плануем адкрыць яшчэ і дзіцячы аддзел.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Святлана Ухаль, Таццяна і Аляксандр Старасотнікавы запрашаюць за пакупкамі ў «Прэстыж».
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 15.10.2014 г.

Добавить комментарий


kompozit.ua

www.steroid-pharm.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!