Спявай, “Рытчанка”!

У 2005 годзе пры Велікарыцкім СДК (дырэктар Таццяна Рубель) пачаў сваю творчую дзейнасць аматарскі жаночы калектыў “Рытчанка”. У яго складзе — дванаццаць чалавек. І пра кожную ўдзельніцу мне б хацелася расказаць асобна.
Усе нашы святы пачынаюцца з выхаду нязменных вядучых – Ірыны Наркевіч і Любові Гаўрылюк. Працуюць яны ў Велікарыцкай школе, займаюць пасады кіраўнікоў, але, тым не менш, знаходзяць вольныя хвілінкі для творчай дзейнасці. Кожны раз яны вядуць праграму па-свойму арыгінальна – з іскрынкай, экспромтам і жывымі зносінамі з гледачом.
Святлана Дзем’янюк, Юлія Хевук, Святлана Лойка, Людміла Пастаўнёва таксама працуюць у сферы адукацыі. Не толькі цудоўнымі галасамі “заводзяць” яны публіку, але і сваімі гумарыстычнымі сцэнкамі і маналогамі. Людміла Шынкарук і Таццяна Капля — работнікі Велікарыцкай бальніцы сястрынскага догляду. Іх артыстызм і харызма пакарылі не толькі велікарыцкіх гледачоў, але і іх калег-медработнікаў у час канцэртнай праграмы, прысвечанай прафесійнаму святу, калі яны выступалі на сцэне Маларыцкага гарадскога Дома культуры. Захавальніцай фальклору ў калектыве з’яўляецца Кацярына Масюк. Яна перадае свой унікальны талент у выкананні народных песень маладому пакаленню.
Майстрам мастацкага слова можна назваць нашу непараўнальную Ганну Мартынюк. Вершы ў яе выкананні заўжды напоўнены асаблівай душэўнасцю і лірызмам. Як старэйшы наш настаўнік, яна заўжды разважыць, дасць мудрую параду ў розных жыццёвых сітуацыях, якія хоць і рэдка, але ўзнікаюць у нас, як і ў любым жаночым калектыве.
Дзякуючы таленту гэтых цудоўных жанчын усе святочныя праграмы праходзяць паспяхова і застаюцца ў сэрцах гледачоў. Акрамя таго, “Рытчанка” — часты госць на раённых і абласных мерапрыемствах. Але своеасаблівай справаздачнай праграмай калектыву застаецца самае масавае традыцыйнае свята – Дзень вёскі. Сёлета ён праводзіўся ў жніўні і прайшоў цікава, зноў жа быў незабыўным і непаўторным, дзякуючы спонсарам – Велікарыцкаму сельскаму Савету і яго старшыні Віктару Кірычуну, СВК “Рыта” і яго старшыні Івану Пастушаку, а таксама Васілю Фядосаву, Уладзіміру Масюку, калектыву паляўнічых, у прыватнасці егеру Сцяпану Нікалайчуку, Васілю Хевуку, братам Клешчукоўскім, Алегу Драздовічу, Анатолю Чубу, Валерыю Манцу.
Усім, хто творча працуе ў калектыве і хто дапамагае ў рабоце, хацелася б сказаць вялікі дзякуй за душэўнасць, аптымізм, самаадданасць. І пажадаць далей радаваць сваім талентам іншых!
Валянціна ЯРАШУК, мастацкі кіраўнік Велікарыцкага СДК.
НА ЗДЫМКУ: калектыў “Рытчанка” радуе гледачоў.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 15.10.2014 г.

Добавить комментарий


рамки для постеров

мицубиси l200

https://pharmacy24.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!