Рамантыка турыстычных сустрэч

Сусветны дзень турызму, які штогод адзначаюць восенню, у нашай Хаціслаўскай школе таксама стаў любімым святам, якое заўжды праходзіць у лясным масіве на свежым паветры, з песнямі пад гітару ля кастра, з пераадольваннем турыстычнай паласы перашкод і пасвячэннем вучняў у турысты. Гэтае свята адметнае тым, што заўжды нясе ў сабе масу станоўчых эмоцый, садзейнічае аб’яднанню калектыву ўсёй школы. Тут забываюцца ўсе праблемы, ніхто не думае аб бытавых зручнасцях. Хоць адзін дзень мы жывем у яднанні з прыродай: актыўна адпачываем, фарміруючы турыстычныя навыкі, а разам з тым умацоўваем здароўе.
На сваё свята сёлета мы запрасілі вучняў Мельніцкай базавай школы. Прапанавалі ім паўдзельнічаць разам з намі ў комплексных турыстычных спаборніцтвах і ў конкурснай праграме. Разам з нашымі вучнямі яны прынялі ўдзел ў рытуале пасвячэння ў законныя турысты. Перад “лясным царом” і яго памочнікамі трэба было даць клятву, выпіць “вогненнага” напою “Эліксір турыста”. Пасля гэтага кожны школьнік атрымаў сертыфікат, які дае права насіць званне “Юны турыст”. А яскравым сведчаннем далучэння да турыстаў стала пячатка “ЮТ”, якой быў пазначаны кожны ўдзельнік свята. Час праляцеў непрыкметна, і ўсім было весела і цікава. Хацелася б сказаць дзякуй арганізатарам гэтага цудоўнага свята — судзейскай брыгадзе вучняў 11 класа і галоўнаму суддзі, кіраўніку аб’яднаная па інтарэсах “Юны турыст” Аксане Пятроўне Кірычук. А турыстам застаецца пажадаць незгасальнай энергіі, пакарэння новых вяршынь і гарызонтаў, бадзёрасці духу. Няхай казачная прырода, якую бачыць турыст у дарозе, напаўняе прыгажосцю ўвесь яго ўнутраны свет!
Аксана ГАНЬ, вучаніца 11 класа ДзУА “Хаціслаўская сярэдняя школа”.
НА ЗДЫМКУ: на паласе перашкод.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 15.10.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.