Служба, неабходная для кожнага

Сучасны век патрабуе хуткага абмену інфармацыяй, укаранення электронных сродкаў сувязі. У нагу з часам імкнецца ісці і калектыў Маларыцкага раённага вузла паштовай сувязі.

— Якія паслугі прапаноўвае цяпер ваша прадпрыемства? — пытанне адрасую Святлане Піпко, начальніку Маларыцкага раённага вузла паштовай сувязі.
— Свой уклад у развіццё і ўдасканаленне паштовых паслуг уносяць 70 паштовых работнікаў, — кажа Святлана Аляксееўна, — якія працуюць у 2 гарадскіх, 15 сельскіх і адным перасоўным аддзяленні паштовай сувязі. У штаце прадпрыемства 29 паштальёнаў.
Наша прадпрыемства прымае ўсе камунальныя плацяжы. Іх можна аплаціць ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі, дзе таксама наладжана рэалізацыя картак экспрэс-аплаты за паслугі аператараў мабільнай сувязі, прыём плацяжоў у кошт пагашэння крэдытаў. Аказваем і такія паслугі, як «Хуткі дэпазіт» і «МТБанк + уклад «Белдзяржстрах». Грошы залічваюцца на пластыкавую картку пад працэнты. Ёй можна карыстацца ў краінах СНД і за мяжой.
— Святлана Аляксееўна, а што з’явілася новага ў вас за апошні час?
— Дзейнічае новая паслуга лінейкі «Камфорт»: пісьмо (пасылка) «Камфорт для адпраўшчыка» — у дзень атрымання адрасатам паштовага адпраўлення адпраўшчыку накіроўваецца SMS-паведамленне; пісьмо (пасылка) «Камфорт для атрымальніка» — пры дастаўцы паштовага адпраўлення атрымальніку прадастаўляецца магчымасць выбраць час і ўдакладніць адрас ўручэння; пісьмо (пасылка) «Камфорт для ўсіх» — атрымальніку прадастаўляецца магчымасць выбраць час і ўдакладніць адрас уручэння. У дзень атрымання адрасатам паштовага адпраўлення адпраўшчыку накіроўваецца SMS-апавяшчэнне; «1 клас» — гэта ўнутраныя адпраўленні простай пісьмовай карэспандэнцыі, якія апрацоўваюцца ў прыярытэтным парадку і перасылаюцца ў паўтара разы хутчэй звычайнай пошты. Для паскоранага сартавання яны перасылаюцца ў спецыяльных канвертах з акантоўкай чырвонага колеру і з надпісам «1 клас».
РУП «Белпошта» прапануе ўнікальную магчымасць: не выходзячы з офіса ці кватэры, аплаціць перасылку простай і заказной пісьмовай карэспандэнцыі праз сістэму «Электронная марка». Для зручнасці кліентаў у гарадскіх аддзяленнях паштовай сувязі ўстаноўлены плацёжна-даведачныя тэрміналы, дзе можна проста і хутка заплаціць наяўнымі і безнаяўнымі грашыма без чаргі.
Усе нашы аддзяленні прымаюць адпраўленні ўнутрырэспубліканскай паскоранай пошты EMS, а таксама адпраўленні міжнароднай паскоранай пошты EMS. З’явілася і новая паслуга — адпраўленне гібрыднай пошты… Рознічны продаж друкаваных перыядычных выданняў і тавараў народнага спажывання наладжаны ва ўсіх аддзяленнях сувязі і паштальёнамі. Ажыццяўляецца прыём падпіскі па месцы пражывання і ў офісах на перыядычныя выданні Рэспублікі Беларусь і краін СНД на працягу года. У дзевяці аграгарадках існуюць пункты калектыўнага доступу. Тут можна скарыстацца, напрыклад, паслугай «Інтэрнэт», набраць і раздрукаваць тэкст і інш. У аддзяленнях прадпрыемства ёсць вялікі выбар паштовак, а таксама канвертаў рознай тэматыкі і памераў.
* * *
Маларыцкі раённы вузел паштовай сувязі заняў І месца ў спаборніцтве структурных падраздзяленняў Брэсцкага філіяла РУП «Белпошта» за званне «Лепшы вузел паштовай сувязі» па выніках работы за ІV квартал 2013 г. і ІІ квартал 2014 г. Цяпер маларыцкія паштавікі з нецярпеннем чакаюць падвядзення вынікаў работы за ІІІ квартал.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: калектыў райвузла паштовай сувязі.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 15.10.2014 г.

Добавить комментарий


chemtest.com.ua

ukrterminal.kiev.ua

oncesearch.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!