“Адкрыты дыялог” на тэму адпачынку

У дзень заснавання Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ў рэспубліцы стартаваў новы праект — адкрыты дыялог “Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня”. У рамках яго ў розных гарадах краіны праводзяцца сустрэчы з моладдзю, мэта якіх – шчыры дыялог, што дазваляе маладым людзям заявіць аб сваёй жыццёвай пазіцыі, абмеркаваць праблемы. 

“Адкрыты дыялог” на тэму “Формы арганізацыі адпачынку моладзі” прайшоў і ў Маларыце. Яго правялі раённая арганізацыя ГА “БРСМ” сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. У дыскусіі з вучнёўскай моладдзю раёна прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Шпетны, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Андрэй Гарбацэвіч, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Аляксей Дзямінскі,галоўны спецыяліст аддзела ідэа­лагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валянціна Жалнерык, пе­дагогі школ раёна.
Нефармальная сустрэча дазволіла кожнаму ўдзельніку яе выказаць свае думкі, адзначыць як плюсы ў арганізацыі адпачынку моладзі ў горадзе і сельскіх населеных пунктах, так і мінусы. Сярод пазітыўнага юнакі і дзяўчаты адзначалі бясспрэчную магчымасць займацца такімі відамі спорту, як лёгкая атлетыка і гандбол, секцыі якіх працуюць у дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе. Не пакінулі без увагі школьнікі і басейн, які дазваляе не толькі з карысцю і задавальненнем правесці час, але і навучыцца плаванню. Для развіцця музычных і мастацкіх талентаў, як заўважалі школьнікі, ёсць Школа мастацтваў, Цэнтр народнай творчасці, разнастайныя гурткі ў Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, гарадскім Доме культуры, школах горада і вёсак. Усё гэта карысны адпачынак. Але, як адзначалася ў час размовы, маладым людзям хочацца і проста адпачыць, пазносіцца з равеснікамі. А для гэтага ў горадзе вельмі патрэбны дзіцячае ці маладзёжнае кафэ, кінатэатр ці кіназала і цікавыя дыскатэкі.
У час дыялогу абмяркоў­валіся праблемы празмернай залежнасці моладзі ад камп’ютараў, сацыяльных сетак, не былі абмінуты і праблемы ўжывання алкаголю, наркотыкаў і цыгарэт. Альтэрнатывай негатыўным з’явам, як падкрэслівалі самі школьнікі, павінен стаць пошук “здаровых” захапленняў, свайго хобі. Юнакі і дзяўчаты з цікавасцю распавядалі пра свае таленты і захапленні. Як высветлілася, многія любяць чытаць і цікавяцца букросінгам. Выказвалася нават прапанова стэлажы з кнігамі размясціць у гандлёвых кропках горада, каб не толькі наведвальнікі раённай бібліятэкі маглі скарыстацца магчымасцю ўзяць пачытаць тую кнігу, якая зацікавіла, пакінуўшы ўзамен сваю, якой хацелася б падзяліцца. А ў гэтай кнізе можа застацца паштоўка з тэлефонам, што будзе яшчэ адной магчымасцю для пашырэння кола знаёмстваў маладых людзей.
Пытанні, праблемы і прапановы, якія былі агучаны ў час сустрэчы, арганізатары яе паабяцалі прыняць да ведама. Галоўная парада, якую атрымалі школьнікі, – не баяцца спрабаваць сябе ў розных справах, вучыцца новаму, пераадольваць няўпэўненасць, ставіць маленькія і вялікія мэты і дасягаць іх. Кожнае новае захапленне дапамагае чалавеку развівацца, павышае яго статус у калектыве, дазваляе набыць станоўчы сацыяльны вопыт. Усё гэта абавязкова дапаможа ў будучым.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час “адкрытага дыялогу”.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 18.10.2014 г.

Добавить комментарий


https://xn----7sbajornvhu8c.com.ua

www.topobzor.info

www.bestseller-sales.com/best-sellers-books/vampire-romances/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!