Следчы камітэт — у новым будынку

Амаль тры гады прайшло з дня заснавання Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. З’яўленне новай праваахоўнай структуры патрабавала перамен у арганізацыі работы следчых. Пасля доўгіх чаканняў Маларыцкі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь адзначыў наваселле. Цяпер ён размяшчаецца ў памяшканні па вуліцы Кобрынскай. Сімвалічную стужку на ўрачыстым ад­крыц­ці перарэзалі начальн­ік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Аляксандравіч Рахманаў і старшыня Маларыцкага райвыканкама Казімір Віктаравіч Лапіч (на здымку). На ўрачыстае мерапрыемства былі запрошаны кіраўнікі праваахоўных структур – старшыня суда Маларыцкага раёна Вольга Конанаўна Смірнова, выконваючы абавязкі начальніка Маларыцкага райаддзела ўнутраных спраў Эдуард Васільевіч Паўлаў, пракурор Маларыцкага раёна Раман Яўгенавіч Гузюк.
Як адзначыў начальнік Маларыцкага раённага аддзела Следчага камітэта Алег Лявонцьевіч Сцепанюк, усе супрацоўнікі падраз­дзялення задаволены новым рабочым месцам з больш камфортнымі ўмовамі. Будынак абсталяваны новай камп’ютарнай тэхнікай, сродкамі сувязі і зручнай мэбляй. Усё гэта будзе садзейнічаць паляпшэнню прафесійнай дзейнасці, бо работа следчага патрабуе ўнутранай і знешняй арганізаванасці.
Злата ТАРАСЕВІЧ.
Фота Дар’і ТАЛАШКА.

Опубликовано в «ГЧ» 25.10.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.