Вучыліся быць лідарамі

Першай ступенькай патрыятычнага выхавання, далучэння дзяцей да грамадскага жыцця з’яўляецца дзейнасць масавага добраахвотнага аб’яднання — Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Свае лідарскія якасці у розных сферах творчай дзейнасці дапамагае рэалізоўваць хлопчыкам і дзяўчынкам школа піянерскага актыву. На чарговай сустрэчы, якая прайшла на базе Маларыцкага раённага Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, піянеры абмяркоўвалі тэму “Я – лідар”. У гульневай форме школьнікі знаёміліся паміж сабой, з дапамогай інтэрв’ю вучыліся задаваць пытанні. Вельмі цікава прайшла дыскусія, у час якой дзеці абменьваліся думкамі, разважалі над пытаннямі наконт таго, якімі якасцямі павінен валодаць лідар. Усе былі згодны з тым, што павесці за сабою іншых зможа толькі актыўны, творчы, ініцыятыўны чалавек, які ўмее стварыць дружны і аб’яднаны калектыў. І важна кожнаму вучыцца праяўляць лепшыя якасці. Якраз гэтаму і вучыліся дзеці у школе піянерскага актыву.
Аксана СЛУЦКАЯ, метадыст Маларыцкага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
НА ЗДЫМКУ: у час работы школы піянерскага актыву.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 25.10.2014 г.

Добавить комментарий


oncesearch.com/details/girlsdoporn_e239_20_years_old_xxx_sd_mp4_rarbg
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!