Дзесяцікілаграмовы шчупак

Той дзень, калі маларытчаніну Віталю Тыцыку “ўсміхнулася” рыбацкая фартуна, ён яшчэ не раз успомніць у размове з сябрамі і іншымі рыбакамі. У вадаёме гарадскога парку злавіў ён шчупака вагою 10 кілаграмаў 300 грамаў. Што на спінінг трапіла “добрая” рыбка, Віталь Аляксандравіч адчуў з першых хвілін. Галоўнае было не ўпусціць яе. І тут ужо спатрэбіліся ўвесь рыбацкі вопыт, хітрасць, вытрымка і, вядома ж, удача. Паўгадзіны ўмелых манёўраў, і вось ён – рыбацкі “джэк-пот” у руках. Паглядзець на шчупака даўжынёю ў 1 метр 17 сантыметраў прыйшлі многія. І такому рэкорду, безумоўна, мог шчыра пазайздросціць кожны рыбак.
Злавіць такую рыбу – гэта, як лічыць Віталь Тыцык, безумоўна, шанц. Але, акрамя ўдачы, для паспяховай рыбалкі патрэбны яшчэ свае рыбацкія хітрыкі. Важна правільна закінуць спінінг, своечасова зрабіць падсечку… Ды і ўвогуле ў кожнага аматара “рыбнага палявання” ёсць свае маленькія сакрэты, напрацаваныя вопытам. Яны, а яшчэ вялікае жаданне, і спрыяюць удачы.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: Віталь Тыцык са сваім рэкордным уловам.

Опубликовано в «ГЧ» 25.10.2014 г. 

Добавить комментарий


www.ukrterminal.kiev.ua

what is a surrogate
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!