Калекцыя – для Лондана

Вячаслаў Зезюкоў – вядомы збіральнік марак не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы. Цяпер ён працуе майстрам вытворчага навучання ў Олтушскай СШ і адначасова з’яўляецца кіраўніком гуртка юных філатэлістаў, які дзейнічае пры ўстанове адукацыі. Вячаслаў Мікалаевіч пастаянны ўдзельнік выстаў рознага ўзроўню. Яго скарбонка дасягненняў толькі за апошні час папоўнілася 6 вышэйшымі ўзнагародамі рэспубліканскіх і 2 залатымі медалямі міжнародных мерапрыемстваў, у якіх ён прымаў удзел. А нядаўна Вячаслаў Зезюкоў атрымаў запрашэнне ад ГА “Беларускі саюз філатэлістаў” прадставіць сваю калекцыю на прэстыжнай міжнароднай выставе. Яна пройдзе ў маі 2015 г. у Лондане і будзе прымеркавана да юбілею паштовай службы Англіі. Вячаслаў Мікалаевіч ужо сур’ёзна заняўся падрыхтоўкай тэматычнай экспазіцыі “Пчалярства – занятак здаўна благаславёны”.
— Калекцыя, якая паедзе ў Лондан, — кажа Вячаслаў Мікалаевіч, — збіралася на працягу 2 апошніх гадоў і будзе размешчана на 3 стэндах. Яна падрыхтавана ўжо, але з’явіліся новыя ідэі, з дапамогай якіх хочацца палепшыць змястоўнае яе напаўненне. Нядаўна гэтая калекцыя дэбютавала на міжнароднай выставе, якая праходзіла ў Брэсце, і за яе я атрымаў залаты медаль. У Лондане плануецца, што будзе прадстаўлена амаль 200 марак, а таксама канверты, штампы з 20 краін свету, у тым ліку – з Германіі, Бельгіі, Галандыі, Партугаліі, Венгрыі, Польшчы, Румыніі, Югаславіі, Фінляндыі, Швецыі, а таксама Кітая, Японіі і краін Афрыкі. У экспазіцыі можна ўбачыць унікальныя рэчы. Напрыклад, марку, якая выдадзена ў Францыі ў 1876 г., канверты 1890 г. і 1910 г., вэб-пісьмо за 1944 г. і інш.
Цяпер Вячаслаў Зезюкоў грунтоўна займаецца яшчэ і падрыхтоўкай калекцый сваіх гурткоўцаў для ўдзелу ў юнацкіх філатэлістычных выставах. Пажадаем яму поспехаў!
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Вячаслаў Зезюкоў, калекцыянер марак з Олтуша.
Фота аўтара.

Опубликовано  в «ГЧ» 29.10.2014 г.

Добавить комментарий


индустриальные масла

Был найден мной популярный web-сайт со статьями про криостат http://chemtest.com.ua
https://binaryoptions21.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!