Працуюць у тры змены

ААТ “Маларыцкі кансер­вава­гароднінасушыльны камбінат” цяпер працуе на поўную магутнасць і ў тры змены: тут перапрацоўваюць нарыхтаваную сыравіну. Таму на прадпрыемстве вымушаны былі браць дадатковую рабочую сілу.
Па стану на 30 кастрычніка г.г., удакладніла намеснік дырэктара Людміла Вазнасіменка, ужо нарыхтавана 500 тон морквы, 2100 тон яблыкаў, каля 150 тон гарбузоў. Уся сыравіна наша, мясцовая, ці закупленая ў іншых раёнах Брэсцкай вобласці і рэспублікі.
На поўную магутнасць працуе не толькі кансервавы цэх, але і цэх асептыкі. Праўда, у апошнім задзейнічаны ўсяго толькі 3 чалавекі. Бо ўсе працэсы ў цэху асептыкі механізаваныя. Лілія Вабішчэвіч і Наталля Наўрось, якія працуюць у гэтым цэху, займаюцца толькі сартаваннем нестандартнай сыравіны, у прыватнасці яблыкаў, з якіх вырабляецца сок натуральны прамога адціскання. На камбінаце яго вырабляюць даўно, і гэтая прадукцыя, адзначыла начальнік тэхналагічнага аддзела Валянціна Грыгарук, карыстаецца вельмі вялікім попытам, асабліва на расійскім рынку. Наогул жа яе, як і іншую прадукцыю маларыцкіх перапрацоўшчыкаў, ахвотна купляюць не толькі на расійскім рынку, але і на ўнутраным, на рынках Туркменістана, Казахстана, Прыбалтыкі і Украіны.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКАХ: Лілія ВАБІ­ШЧЭВІЧ і Наталля НАЎРОСЬ добра ведаюць сваю справу.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 1.11.2014 г.

Добавить комментарий


удаление тату одесса

http://best-cooler.reviews/

xn--80aaahqpcuvhvipz6j.com.ua/%D0%B0%D1%81%D1%84%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D1%82%D0%BD%D0%B0%D1%8F-%D0%BA%D1%80%D0%BE%D1%88%D0%BA%D0%B0/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!