Вучыць праяўляць лідарства

Прэзідэнтам РБ 2015 год аб’яўлены Годам моладзі. Адпаведны Указ прыняты ў мэтах развіцця творчага, навуковага і прафесійнага патэнцыялу моладзі, яе актыўнага прыцягнення да правядзення сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў у Беларусі, выхавання пачуцця патрыятызму і грамадзянскай адказнасці ў маладых людзей. 

Моладзь – гэта зусім асобая катэгорыя насельніцтва, на якую ўскладаецца асноўная адказнасць за будучае нашай краіны. І я асабіста магу з упэўненасцю заявіць, што будучае нашай краіны ў надзейных руках. Адзін з аргументаў, дзякуючы якому я прыйшоў да такога вываду, — мае адносіны з падрастаючым пакаленнем у рамках акцыі “Гарызонты сённяшняга – арыенціры на будучае”.
22 кастрычніка сталіцу нашай рэспублікі наведалі вучні з Высокаўскай і Белавежскай сярэдніх школ Камянецкага раёна. Дзеці прысутнічалі на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і ўвачавідкі назіралі за работай дэпутацкага корпуса ў час прыняцця заканатворчых рашэнняў. У час экскурсій яны наведалі Авальную залу, музей Палаты прадстаўнікоў, новы музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, зрабілі пешую прагулку, маршрут якой праходзіў ля Палаца Рэспублікі, Аляксандраўс­кага сквера, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У канцы дня дзеці з прыемнымі ўражаннямі адправіліся дамоў на аўтобусе, які ветліва прадаставіла кіраўніцтва ТАА “Аграпрадукт” у асобе дэпутата Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 27 склікання па Высокаўскай выбарчай акрузе № 37 Алега Цеслюка. Цяпер вучні рыхтуюць сачыненні, у якіх яны падзеляцца сваімі ўражаннямі пра гэтую інфармацыйную паездку. Па выніках напісання будуць вызначаны пераможцы, якія атрымаюць Граматы і каштоўныя падарункі за актыўную жыццёвую пазіцыю.
Вучні Камянецкага раёна адкрылі экскурсійную праграму па Мінску, якую ў лістападзе прадоўжаць дзеці з сярэдніх школ № 1 і № 2 г. Жабінкі. А завершаць інфармацыйную экскурсію вучні Маларыцкай раённай гімназіі і Хаціслаўскай сярэдняй школы, куды яны запрошаны ў снежні.
Такія мерапрыемствы накіраваны, у першую чаргу, на тое, каб паказаць пад­растаючаму пакаленню, што для іх адчынены ўсе дзверы ў выбары будучай прафесіі і наступнага працаўладкавання. Клопат пра маладое пакаленне з’яўляецца важнай часткай сацыяльнай работы, і ў Беларусі шмат робіцца для таго, каб у моладзі былі на­дзейныя перспектывы. Маладосць — гэта час плошуку і на­дзей, таму ў падрастаючага пакалення трэба выхоўваць пачуццё ўпэўненасці ва ўласных сілах, жаданне звярнуць горы. Варта вучыць моладзь праяўляць лідарства, развіваць патэнцыял і імкненне, якія садзейнічаюць будучаму росту эканомікі, развіццю навукі і культуры. Менавіта сённяшнім школьнікам, заўтрашнім студэнтам, будучым спецыялістам трэба будзе вызначаць шляхі далейшага развіцця нашай рэспублікі.
Уладзімір ПУЗЫРЭЎСКІ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ.
НА ЗДЫМКУ: у час наведвання Авальнай залы.

Опубликовано в «ГЧ» 1.11.2014 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.kls-agency.com.ua

еще по теме iwashka.com.ua

http://avtomaticheskij-poliv.com.ua