Спецыяліст — першакласны

Калі размова заходзіць пра лепшых работнікаў, у ААТ “Маларыцкая райагра­прамтэхніка” называюць прозвішча Мікалая Алесіюка. Пачынаў ён сваю працоўную дзейнасць некалі ў райсельгасхіміі, а калі гэтую арганізацыю рэарганізавалі, доўга не раздумваў, пайшоў працаваць у райаграпрамтэхніку. Не ў звычцы Мікалая бегаць з месца на месца, шукаць, дзе лепш. Ён ведае, дзе б ні працаваў, усюды трэба старацца. І стараецца. Некалькі гадоў таму назад ён неаднаразова выходзіў пераможцам у рэспубліканскім спаборніцтве на нарых­тоўцы кармоў, за што ў час фестывалю-кірмашу “Дажынкі” заахвочваўся каштоўнымі падарункамі, граматамі. І хоць сёлета Мікалай на “Дажынкі” не ездзіў, у яго найлепшы паказчык на нарыхтоўцы кармоў – 6504 тоны сянажнай масы і сіласу перавёз ён. Працаваў у розных гас­падарках, але найбольш – у СВК “Рыта”. Тут заўважылі, што Мікалай работнік вельмі добры, яго і стараліся, як кажуць, перахапіць.
Начальнік аддзела меха­нізаваных і аграхімічных работ райаграпрамтэнікі Анатоль Іванавіч Крэнь, характарызуючы Мікалая Алесіюка, падкрэсліваў, што гэты работнік ніколі не лічыцца з асабістым часам. Трэба – і ў выхадныя на работу выйдзе, папросіш — і да самага позняга вечара затрымаецца. Ён добра разумее, што калі гарачы час і не хапае рабочых рук, кожная хвіліна дарагая.
— Мікалай Васільевіч – трактарыст І класа, вельмі вопытны і адукаваны, — расказваў Анатоль Іванавіч. – Таму, калі трэба, і калегам падкажа, альбо дапаможа справіцца з тэхнічнымі непаладкамі. Гэта ён лічыць для сябе за гонар.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: трактарыст-машыніст ААТ “Маларыцкая райаграпрамтэхніка” Мікалай АЛЕСІЮК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 1.11.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


аккумулятор для ваз

Металлочерепица Валенсия Словакия