Вартавыя дзяржаўнай казны

Ва ўмовах рынкавых адносін падатковая сістэма з’яўляецца адным з найважнейшых эканамічных рэгулятараў, асновай фінансава-крэдытнага механізму дзяржаўнага рэгулявання эканомікі. Ад таго, наколькі правільна яна пабудавана, залежыць эфектыўнае функцыянаванне ўсёй народнай гаспадаркі.
-Падатак,-уводзіць мяне ў “курс справы” Вольга Сініла, начальнік Інспекцыі міністэрства па падатках і зборах РБ па Маларыцкім раёне, — гэта плацёж, які кожны грамадзянін і прадпрыемства павінны ўносіць у казну абавязкова і бязвыплатна для таго, каб дзяржава магла пакрыць свае выдаткі. Напаўненне яе — задача ганаровая, пачэсная і вельмі адказная. Ад яе выканання залежыць дабрабыт краіны і кожнага грамадзяніна. Калектыў нашай інспекцыі добра  разумее, што ад вынікаў яго няпростай, часам няўдзячнай і “нервовай” працы, шмат у чым залежыць фінансавая ўстойлівасць дзяржавы,яе здольнасць выконваць свае абавязкі перад грамадзянамі, захаванне бяспекі, рэалізацыя сацыяльных праграм і планаў. Між тым, збор падаткаў –самая старажытная функцыя і адно з асноўных умоў існавання краіны, развіцця грамадства на шляху да эканамічнага і сацыяльнага росквіту. У гісторыі чалавецтва яшчэ ні адна дзяржава не змагла абысціся без падаткаў.
Сёння ў штаце падатковых органаў Маларытчыны ў трох аддзелах (падаткаабкладання арганізацый і іншых даходаў, фізічных асоб і ІП, падаткаў эканамічнага аналізу) і групе пры кіраўніцтве  шчыруе 22 чалавекі. У інспекцыі ёсць таксама свой праграміст, юрыст, вадзіцель. І вось гэты параўнальна невялічкі калектыў для раёна робіць сапраўды каласальную работу.
-Работу мы праводзім сапраўды значную,-згаджаецца Вольга Паўлаўна.- Мяркуйце самі. За 2010г. у бюджэт раёна паступіла 10522 мільёны рублёў, што складае 109,9% выканання  даходнай яго часткі. Для параўнання: у 2009г. за аналагічны перыяд гэтая лічба была – 9157 мільёнаў руб., а ў 2008г. —  толькі 7088 мільёнаў руб. Асноўная частка грошай паступае ў казну з дзяржаўнага сектара. Акрамя таго, неабходна адзначыць і такі факт, што, пачынаючы з 2006г., у нас цалкам адсутнічае бягучая запазычанасць па паступленнях.
-А колькі на ўліку стаіць ІП, юрыдычных асоб?
-Па стану на 1 чэрвеня гэтага года ў нас зарэгістравана 308 юрыдычных асоб, 398 індывідуальных прадпрымальнікаў і 10421 фізічная асоба (у 2009г. гэтыя лічбы былі такімі адпаведна: 264, 388 і 10548).
-Вольга Паўлаўна, вы цесна супрацоўнічаеце з пагранічнай службай і РАУС. Якія вынікі ад гэтай сумеснай работы?
-Знаходжанне на тэрыторыі раёна пунктаў пропуску і шматкіламетровая дзяржаўная мяжа зрабілі свой адбітак на нашай рабоце. Назаву толькі адзін такі факт: у выніку кантрольнай дзейнасці (праверак, па стану на 01.06.2010г.) у бюджэт паступіла дадаткова 634,1 мільёна руб. У тым ліку арыштаванай і вернутай у даход дзяржавы безгаспадарчай маёмасці на мяжы па незаконнаму перасячэнню тавараў — на суму 541,8 мільёна руб. Такая работа праводзілася і будзе праводзіцца ра­зам з вышэйзгаданымі структурамі і надалей.
-Усё гэта робяць людзі. Без іх ніякая праца не ідзе. Наша размова адбываецца напярэдадні прафесійнага свята: дзяржаўная падатковая служба краіны адзначае 20-годдзе з дня заснавання. Каго можаце назваць як прыклад адносін да працы?
-Увесь калектыў заслужыў таго, каб пайменна быў названы. Ён складваўся гадамі, змацоўваўся выпрабаваннямі, прахо­дзячы скрозь сіта адбору на калектывізм, шчырасць, чалавечнасць, сяброўства, прыязныя адносіны адзін да аднаго. У інспекцыі – кожны надзвычай адказны, высокапрафесійны, вопытны спецыяліст, які добрасумленна, сур’ёзна ставіцца да выканання сваіх абавязкаў. Дылетанты тут працаваць не змогуць і не будуць. Але ўсё ж такі можна назваць імёны Валянціны Сцепанюк, Святланы Анушкевіч, Святланы Радчык і іншых. З моманту ўтварэння падатковых органаў працуюць Ірына Русавук, Надзея Ханчук і інш. Не забываем мы і пра сваіх ветэранаў працы, якія ўжо на заслужаным адпачынку, але заўжды з намі. Да іх парад, падказак мы прыслухоўваемся і зараз. Гэта – Любоў Хатынюк, Валянціна Коцелева, Кацярына Грыневіч, Людміла Луцай…
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Вольга Сініла са сваімі калегамі Святланай Радчык, Валянцінай Сцепанюк і Святланай Анушкевіч.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


https://www.babyforyou.org

Super Kamagra en ligne

http://steroid-pharm.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!