Што параіце, бацюшка?

— Не раз даводзілася чуць, як людзі кажуць: «Моцны святы». Што гэта значыць?
На пытанне адказвае протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі, кандыдат багаслоўскіх навук, настаяцель Свята-Мікалаеўскага храма райцэнтра.
— Гэтае пытанне вельмі каверзнае, на якое многія набожныя людзі адкажуць так: «Усе святыя мацнейшыя за нас». Сапраўды, кожны святы, які праслаўлены царквой, мае вялікую адвагу стаяць перад Богам за тых, хто ўшаноўвае яго памяць і звяртаецца да яго ў сваіх малітвах. Такога паняцця, як «моцны святы», у праваслаўнай царкве не існуе. Да ліку святых адносяцца праведныя, прападобныя, свяціцелі, прабацькі, пакутнікі, прарокі, апосталы, благаверныя, блажэнныя, бессярэбранікі, спаведнікі… Імёны іх можна знайсці ў Святцах.
У кожнай мясцовасці ўшаноўваецца той ці іншы святы, у яго гонар людзі будуюць храмы, яму ўзносяць малітвы, атрымліваюць вялікую і хуткую дапамогу. У іншых населеных пунктах пра нейкага святога могуць і зусім нічога не ведаць. Так было амаль 2 тысячы гадоў. Гэта ў час усеагульнай інфармаванасці мы даведваемся пра многае і многіх. Аднак гэта, на жаль, не робіць нас больш добрымі, чулымі, спагадлівымі, міласэрнымі, не дадае любові.
Побач са святымі, якія ўшаноўваюцца на пэўнай тэрыторыі, мы ведаем агульнацаркоў­ных і агульнаправаслаўных святых. Напрыклад, прападобнапакутніка Афанасія Брэсцкага. Матрона Маскоўская вядома ўсім, хоць праслаўлена царквой зусім нядаўна. Многае залежыць ад інфармаванасці вернікаў. Свяціцель Лука Крымскі — угоднік Божы, урач-хірург, свяціцель. Ён праслаўлены ў ліку спаведнікаў ХХ стагоддзя. Ушаноўваецца многімі хрысціянамі, але большасць вернікаў пра яго мала што ведае. Пасля паказу тэлеперадачы пра цудоўную дапамогу святога адразу пачаўся своеасаблівы «бум» ушанавання Лукі Крымскага. Вернікі сталі шукаць яго абразы, акафісты, малітвы. Нешта падобнае назіралася ў Грэцыі, калі была пераведзена кніга пра святога.
…Атрымліваецца так. Чалавек малітоўна, з глыбокай верай і шчырай просьбай, звяртаецца да святога аб хадайніцтве за сябе перад Усявышнім. І калі атрымлівае тое, аб чым прасіў, то гэты святы для чалавека і будзе «самым моцным».
Цяпер часта за дапамогай звяртаюцца — калі можна так сказаць – да асабліва вядомых святых Божых як старажытных, так і новапраслаўленых. Да іх ліку можна аднесці, напрыклад, Іаана Хрысціцеля, апосталаў, апосталаў-евангелістаў, Андрэя Першазванага, Васілія Вялікага, Рыгора Багаслова, Іаана Златавуста, Мікалая Мірлікійскага, Спірыдона Трыміфундскага, Нектарыя Эгінскага, Афанасія і Кірылу Александрыйскіх, Георгія Пабеданосца, Дзімітрыя Салунскага, лекара Панцеляймона, бессярэбранікаў Касму і Дамініана, Варвару і Кацярыну, Параскеву і Анастасію, Сергія Раданежскага, Серафіма Сароўскага, Амвросія і ўсіх старцаў Опцінскіх, Еўфрасінню Полацкую, Еўфрасінню Маскоўскую, Аляксандра Неўскага, Іаана Кранштацкага, Пятра і Феўронію Мурамскіх, Ксенію Пецярбургскую, Матрону Маскоўскую і многіх іншых.
Для кожнага чалавека блізкім з’яўляецца той святы, імя якога ён носіць у хрышчэнні. Паўтаруся, што моцным будзе святы па нашай веры да яго і Бога. Таму будзем памятаць словы Хрыста: «Па веры вашай ды будзе Вам!»
На здымку: протаіерэй Віктар Паляці­ла.

Опубликовано в «ГЧ» 5.11.2014 г. 

Добавить комментарий


https://cl24.com.ua

защита двигателя мазда

https://best-cooler.reviews
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!