Зачаравалi жыхароў Калiнiнграда

Нядаўна на працягу 3 дзён праходзілі Дні культуры Брэстчыны ў Калінінградскай вобласці. У складзе дэлегацыі былі Сцепаніда Сцепанюк, народная майстрыха з в. Дарапеевічы, а таксама Валянціна Струнец, дырэктар раённага Цэнтра народнай творчасці. Сцепаніда Аляксееўна і Валянціна Мікалаеўна знаёмілі жыхароў самага заходняга абласнога цэнтра Расіі з тканымі і вышыванымі вырабамі Маларытчыны. Калінінградцы прыходзілі ў захапленне ад убачанага. Яны маглі пазнаёміцца з ручнікамі, сурвэткамі, маларыцкім строем адзення… Усе былі зачараваны прыгажосцю і маляўнічасцю ўзораў. Акрамя таго, Сцепаніда Сцепанюк правяла майстар-клас па вырабе льняных нітак з кудзелі.
— Для нас было прыемнай неспадзяванкай тое, — кажа Валянціна Струнец, — што мясцовыя жыхары падыходзілі да нас і прасілі праспяваць беларускія народныя песні, а пасля і самі іх дружна падхоплівалі. Імправізаваны канцэрт працягваўся амаль 2 гадзіны.
…Валянціна Струнец і Сцепаніда Сцепанюк атры­­малі запрашэнне ад арганізатараў прыняць удзел у V міжнародным фестывалі нацыянальных культур «Тэрыторыя свету», які пройдзе ў жніўні 2015 г. у Калінінградзе.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Валянціна Струнец і Сцепаніда Сцепанюк са Святланай Кандрацьевай, міністрам культуры ўрада Калінінградскай вобласці Расіі.

Опубликовано в «ГЧ» 8.11.2014 г. 

Добавить комментарий


maxformer.com/metallicheskaya-mebel

здесь

cl24.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!