Альтэрнатыва — сямейны дзіцячы сад

Намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Шпетны правёў “прамую лінію” з жыхарамі раёна. З якімі праблемамі звярталіся да яго грамадзяне, чытайце ў рэпартажы.
Валянціна Міхайлаўна, г. Маларыта:
— Вадзім Паўлавіч, ці існуе ў горадзе праблема ўладкавання дзяцей у дашкольныя ўстановы? Чула, што дзяржаўным дзіцячым садкам можа з’явіцца нейкая альтэрнатыва. Ці так гэта?
Вадзім Шпетны:
— На сённяшні дзень усе дзеткі, якім 3 гады і бацькі якіх мелі патрэбу ўладкаваць іх у да­школьную ўстанову, забяспечаны месцамі ў дзіцячых садках. А альтэрнатыва дзяржаўным да­школьным установам сапраўды можа быць. Сямейныя дзіцячыя садкі з групамі кароткачасовага знаходжання — ад 2 да 7 гадзін — у жылых дамах узаконілі. З 10 лістапада ўступае ў сілу пастанова Міністэрства аховы здароўя, якая дазваляе дзіцячым садам размяшчацца на першых паверхах звычайных шматпавярховак. Гэта можа быць група не больш чым 12 дзяцей ва ўзросце ад 3 да 7 гадоў. Пры гэтым сямейны дзіцячы сад павінен быць абсталяваны асобным ад жылога будынку вонкавым уваходам з тамбурам. Стварыць нарматыўную базу для адкрыцця сямейных дзіцячых садоў па прынцыпу прыёмных сямей прапанавала рабочая група па аналізу сістэмы адукацыі.
Лідзія Іванаўна Літві­ненка, г. Маларыта, вул. Чырвонаармейская, 6, кв. 3:
— Не магу разабрацца вось з якой праблемай. Праграмы І Нацыянальнага канала Беларускага радыё трансліруюцца з вялікімі перашкодамі. Як ні спрабавалі настроіць прыёмнік на чыстае гучанне – не атрымлівалася. Дзеці набылі другі радыё­прыёмнік – і зноў тое самае.
В. Ш.:
— Такая праблема, ведаю, ёсць. Параіў бы Вам памяняць антэну ці скарыстацца іншымі тэхнічнымі магчымасцямі.
Жыхарка вёскі Збураж, якая не пажадала назваць сваё прозвішча:
— Усё лета і па цяперашні час у нас не працуе лазня. Абяцалі, што за месяц адрамантуюць.
В. Ш.:
— Рамонтныя работы будуць завершаны ў снежні, і да канца года лазня будзе адкрыта.
Святлана Аляксанд­раўна, г. Маларыта:
— Хацелася б ведаць, як налічваецца плата за ўтрыманне дзяцей у дзі­цячых садках?
В. Ш.:
— Колькі іх у вас наведваюць садок?
— Двое.
В. Ш.:
— У памеры 70% за кожнае дзіцяці. Для гэтага ў дашкольную ўстанову бацькі павінны прадстаўляць даведку аб скла­дзе сям’і.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: намеснік старшыні райвыканкама Вадзім ШПЕТНЫ.

Опубликовано в «ГЧ» 8.11.2014 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://steroid-pharm.com

www.www.salon-svadebny.com.ua

gepatite.com