Наша перамога

У перыяд з мая па лістапад 2014 года футбольная каманда “Маларыта” прымала ўдзел у чэмпіянаце Брэсцкай вобласці па футболу сярод аматарскіх каманд.
У фінальнай гульні ФК “Маларыта”, уступіўшы брэсцкай камандзе “Брэстжылбуд” у дадатковы час з лікам 2:1, заняла выніковае другое месца. Гол на рахунку Дзмітрыя Чуля. Гульня праходзіла на цэнтральным стадыёне “Брэсцкі”, дзе прысутнічала нямала маларыцкіх балельшчыкаў, якія дружна падтрымлівалі землякоў.
Другое месца – гэта самы высокі дасягнуты вынік каманды за час яе існавання. Адным з лепшых бамбардзіраў чэмпіянату сталі Ілья Сцепанюк, на рахунку якога 10 галоў, і Павел Струнец, які забіў 8 галоў.
Вялікі ўклад у перамогу нашай каманды ўнеслі таксама такія ігракі, як Мікалай Карповіч, Дзмітрый Піліпёнак, Максім Ляпешка, Аляксандр Галавач, Ігар Постнік, Міхаіл Тхагалегаў, Аляксандр Мішчук, Сяргей Коцелеў, Алег Рэзановіч, браты Антон і Кірыл Кудзей, Віталь Крысюк, Сяргей Вітрук, Валяр’ян Бірук, Уладзімір Канавалаў, Аляксандр Германюк, Уладзімір Янкевіч, Сяргей Крупскі, Дзмітрый Піпко, Ягор Лазінскі, Радзівон Мазур, Дзмітрый Рудык, Дзяніс Струнец, Аляксандр Галоўчык і Аляксандр Бяльчук.
Застаецца пажадаць нашым футбалістам новых перамог, а таксама падзякаваць балельшчыкам і ўсім тым, хто падтрымліваў каманду.
Аляксандр ХАМІЧУК, трэнер футбольнай каманды “Маларыта”.
НА ЗДЫМКУ: сярэбраны прызёр чэмпіянату вобласці па футболу – ФК “Маларыта”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 12.11.2014 г.

Добавить комментарий


заказать воду киев

Buy Chorionic gonadotropin online in Canada

у нас kapli.kiev.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!