З інфармацыяй — на сельскі сход

У рамках месячніка пажарнай бяспекі, улічваючы, што восень-зіма даволі пажаранебяспечны перыяд, асабліва для вясковых жыхароў, супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях асаблівую ўвагу пастараліся надаць сустрэчам з вяскоўцамі. На сельскіх сходах, якія прайшлі ў вёсках Брадзяцін, Гвозніца, Ужова з удзелам работнікаў мясцовых сельгаспрадпрыемстваў і пенсіянераў, прагучала шмат карыснай інфармацыі. Удзельнікі сходаў пазнаёміліся з сумнай статыстыкай пажараў, пачулі карысныя парады. Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях напомнілі вяскоўцам важныя правілы пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення.
Каб інфармацыя аб супрацьпажарнай бяспецы была даступнай кожнаму, работнікі МНС абнавілі лістоўку ў салонах грамадскага транспарту. Адначасова з пасажырамі аўтобусаў былі праведзены змястоўныя гутаркі.
Алена АСТАПЕНКА.
НА ЗДЫМКУ: у час правядзення месячніка пажарнай бяспекі.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 12.11.2014 г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!