Маларыцкі баксёр – чэмпіён Беларусі

Нядаўна ў Пінску прайшло першынство Беларусі па боксу сярод юнакоў 1999 – 2000 гадоў нараджэння. У ім прымала ўдзел 110 юных баксёраў з усёй нашай рэспублікі. Сцяпан Дзячук, Уладзіслаў Арлоўскі і Андрэй Літвінюк, якія займаюцца ў секцыі па боксу, створанай Максімам Фадзеевым, і трэніруе якіх тытулаваны баксёр Павел Дзячук, абаранялі гонар Брэсцкай вобласці.
Добра выступілі ўсе маларыцкія баксёры, але найбольшы поспех спадарожнічаў Сцяпану Дзячуку. Ён стаў чэмпіёнам Беларусі ў сваёй вагавой катэгорыі і трапіў у Нацыянальную зборную. У будучым у гэтай камандзе Сцяпан будзе выступаць пад нумарам адзін.
Сцяпану 14 год. Першы свой бой ён правёў, калі яму было 8 год, а спортам займаецца з 7 год.
У кароткім інтэрв’ю Сцяпан прызнаўся, што марыць стаць прафесійным баксёрам і што добрых вынікаў дапамагае яму дабівацца не толькі любоў да гэтага віду спорту, але і здаровы і актыўны лад жыцця.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: чэмпіён Беларусі па боксу ў вагавой катэгорыі да 80 кілаграмаў Сцяпан ДЗЯЧУК.
Фота Дар’і ЛУЦЫК.

Опубликовано в «ГЧ» 12.11.2014 г.

Добавить комментарий


лансер

https://medicaments-24.net

www.oncesearch.com/search/SubDESU-H/13
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!