Пётр з ліку першых

Пётр Піпко, трактарыст райаграпрамтэхнікі, — з ліку маладых. Прыйшоў ён у калектыў адразу пасля заканчэння вучылішча механізацыі. Закончыў яшчэ і Высокаўскі сельскагаспадарчы каледж, бо набытых у вучылішчы ведаў, адчуваў, недастаткова, каб добра ас­воіць сучасную дасканалую тэхніку, на якой даводзіцца працаваць.
Дарэчы, паўтара го­да назад кіраўніцтва райаграпрамтэхнікі новым трактарам Пятра і заахвоціла, як аднаго з лепшых механізатараў. Ён яго ўжо добра асвоіў, беражэ. Пётр упэўнены, што па тэхніцы мяркуюць аб тым, любіць яе гаспадар ці абыякавы да яе.
Пётр Піпко – першакласны трактарыст, а такой прафесійнай дасканаласці дасягаюць толькі адукаваныя спецыялісты.
Анатоль Іванавіч Крэнь, начальнік аддзела механізаваных і агратэхнічных работ рай­аграпрамтэхнікі, гаварыў добрыя словы пра Пятра Піпко і як чалавека.
— Пётр вельмі чулы ў адносінах да лю­дзей, добразычлівы, шчыры, таму нездарма карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у нашым калектыве.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: трак­тарыст-машыніст рай­аграпрамтэхнікі Пётр ПІПКО.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 15.11.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


profvest.com

profvest.com