Практычныя падарункі

На гарадскім стадыёне прайшлі заключныя спаборніцтвы першага круга школьнай лігі па футболу сярод каманд дзяўчат 1998-2000 гадоў нараджэння у праграме раённай спартакіяды.
На гульні каманд СШ №1 і Радзежскай СШ, СШ №2 і Гвозніцкага д/с-СШ прысутнічалі госці. Гэта – Вадзім Шпетны, намеснік старшыні райвыканкама, Анатоль Новак, старшы трэнер нацыянальнай каманды Міністэрства спорту і турызму па футболу, і Віталь Крупіца, вядучы спецыяліст дэпартамента па правядзенні спаборніцтваў асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола”.
Віталь Мікалаевіч і Анатоль Васільевіч ад імя Беларускай федэрацыі футбола 9 камандам-удзельніцам, якія гулялі ў першай і другой зоне, падарылі па 5 мячоў. Анатоль Новак выказаў меркаванне, што гэтыя мячы стануць своеасаблівым штуршком, паспрыяюць далейшаму развіццю на Маларытчыне жаночага футбола.
-Спадзяюся, што некаторых з тых, хто сёння выйдзе на футбольнае поле, у будучым мы зможам убачыць у складзе каманд на абласных, рэспубліканскіх ці нават і на міжнародных спаборніцтвах, — сказаў Віталь Крупіца на адкрыцці спаборніцтваў.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: мячы ад Беларускай федэрацыі футбола — для развіцця жаночага футбола на Маларытчыне.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 19.11.2014 г.

Добавить комментарий


www.etalon.com.ua

http://ka4alka-ua.com

www.tamada.ua/foto/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!