Дапаможам Злаце!

Злаце Герасімук тры гады. У першыя дні жыцця ў дзяўчынкі быў выяўлены прыроджаны парок сэрца. У два месяцы ў сталічным Цэнтры кардыялогіі ёй было праведзена хірургічнае лячэнне і вызначаны дыягназ — прыроджаны парок сэрца: множны дэфект міжжалудачкавай перагародкі. Умераная гіпаплазія правага жалудачка. Адкрытае авальнае акно і г.д. Дзяўчынка знаходзіцца на ўліку ў кардыялагічным цэнтры і ў кардыёлага па месцы жыхарства, мае статус інваліда (трэцяя ступень страты здароўя).
Сёлета Злата зноў знаходзілася ў аддзяленні кардыёхірургіі. Абследавалі дзяўчынку і ўрачы клінікі “Кардыаліта” ў Вільнюсе, дзе парэкамендавалі выканаць зандзіраванне сэрца (тры працэдуры пад агульным наркозам), каб вызначыцца з тактыкай хірургічнай карэкцыі, якая можа падоўжыць пацыенту жыццё на 5-10 гадоў, а далей трэба праводзіць перасадку сэрца.
З-за таго, што кансультацыі ў розных хірургаў мелі частковыя супярэчнасці, бацькі Златы звярнуліся за кансультацыяй у нямецкую клініку “Асклепнос”. Вядучы хірург гэтай клінікі Віктар Храшка, які мае вялікі вопыт, паставіў свой дыягназ: поўны дэфект атрыавентрыкулярнага канала (САVC) + множныя дэфекты міжжалудачкавай перагародкі, стан пасля кальцавання лёгачнай артэрыі. PH (лёгачная гіпертэнзія). Гэты парок належыць да дэфектаў развіцця эндакардыяльных падушачак, якія прыводзяць у канчатковым выніку да адсутнасці перадсэрдзева-жалудачкавай перагародкі. На яе месцы ёсць так званы “пярвічны” дэфект міжперадсэрдзевай перагародкі, які знаходзіцца непасрэдна над атрыавентрыкулярнымі каналамі. Гэты дыягназ прадугледж­вае поўную карэкцыю.
Хірургічны перыяд назначаны Злаце на люты 2015 года. Папярэдні кошт усяго курсу лячэння — 44 900 еўра.
Бацькі Златы – тата Юрый Мікалаевіч і мама Анастасія Сяргееўна, а таксама бабуля – Ніна Іванаўна Герасімук, якая працуе бібліятэкарам у Мельніцкай базавай школе, стараюцца адшукаць сродкі на лячэнне. Але без дапамогі добрых, чулых, шчырых людзей ім патрэбную суму не сабраць.
Магчыма, знойдуцца і ў нашым раёне тыя, хто пажадае падтрымаць маленькую зямлячку. Дабрачынныя рахункі адкрыты ў філіяле №100 г. Брэста, вул. Маскоўская, 202; УНП 200246676; МФО 150501246:
— беларускія рублі – транзітны рахунак №3819382124630 на дабрачынны рахунак №000063 у аддзяленні № 100/186, бестэрміновы;
— расійскія рублі — транзітны рахунак №3819382104878 на дабрачынны рахунак №000044 у аддзяленні № 100/186, бестэрміновы;
— долары ЗША — транзітны рахунак №3819382104878 на дабрачынны рахунак №000123 у аддзяленні №100/186, бестэрміновы;
— еўра — транзітны рахунак №3819382104878 на дабрачынны рахунак №000036 у аддзяленні №100/186, бестэрміновы;
Назначэнне плацяжу: збор сродкаў для лячэння Герасімук Златы Юр’еўны. Уладальнік рахункаў Герасімук Юрый Мікалаевіч (месца работы ТАА “КаннектТранс”, пасада – начальнік тэхнічнага аддзела).

Опубликовано в «ГЧ» 19.11.2014 г. 

Добавить комментарий


http://bestseller-sales.com/best-sellers-movies/performing-arts/

spedra

стероиды киев
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!