Гулялі дзеці і дарослыя

У Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» прайшоў традыцыйны рэспубліканскі конкурс гульнявых праектаў «Гуляюць дзеці — гуляем мы», які быў арганізаваны сумесна з Міністэрствам адукацыі. На беразе Нарачы сабраліся ра­зам дзеці і дарослыя для таго, каб заняцца сваёй любімай справай – пагуляць. Маларытчыну на конкурсе прадстаўляла Ала Шабогіна (культарганізатар раённага Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі), сямікласнікі СШ №2 (Дар’я Япарава, Мікіта Дацык, Дзіяна Дацык і Марыя Варанчук), а таксама Вікторыя Канавалава, педагог-арганізатар СШ №2, якая адказвала за музычнае афармленне. На суд журы была прадстаўлена 30-хвілінная праграма «Мэры Попінс вяртаецца», дзе размова ішла пра этыкет. Ала Мікалаеўна са сваёй камандай яшчэ раз напомніла, як неабходна правільна і ветліва вітацца, паказала, што трэба зрабіць для таго, каб прыгожа рухацца парам разам на танцавальным паркеце, запрасіла ўсіх прысутных на невялікі танцавальны флэшмоб, «чаравала» разам над стварэннем плейкаста (паштоўка нашага часу, віртуальнае віншаванне, якое спалучае ў адзінае цэлае малюнак, музыку і словы).
Па выніках творчага спаборніцтва каманда маларытчан узнагаро­джана дыпломам ІІІ ступені.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: конкурсная праграма «Мэры Попінс вяртаецца» на сцэне НДААЦ «Зубраня».

Опубликовано в «ГЧ» 19.11.2014 г. 

Добавить комментарий


контейнерные перевозки украина

www.best-cooler.reviews/category/koolatron/

www.apach.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!