Чый Дзед Мароз і Снягурка лепшыя?

Хутка Новы год. Як тут не ўспомніць яго галоўных персанажаў — Дзеда Мароза і Снягурку? Навагодняе свята ніколі не абыходзіцца без іх. Толькі вось якімі павінны быць сапраўдныя Дзед Мароз і яго ўнучка? Адказ на гэтае пытанне дапамог даць раённы этап рэспубліканскага агляду-конкурсу дзедаў марозаў і снягурак «Ёлка-фэст-2014». Ён нядаўна прайшоў на базе Маларыцкага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. У творчым спаборніцтве прынялі ўдзел педагогі ўстаноў адукацыі раёна. Дзядулі марозы і снягуркі трымалі адказны і сур’ёзны экзамен на права называцца лепшым у разнастайных выпрабаваннях.
Прадстаўленыя на суд журы конкурсныя праграмы адрозніваліся разнастайнасцю гульнявых форм, мастацкім і музычным афармленнем, арыгінальным рэжысёрскім і сцэнічным вырашэннем, высокім узроўнем выканальніцкага майстэрства.
Па выніках аляду-конкурсу лепшыя дзеды-марозы і снягуркі прынялі ўдзел у занальным этапе абласнога конкурсу «Ёлка-фэст-2014». Гэта — Сяргей Смаль, Алена Люльковіч і Таццяна Лук’янчук (Хаціслаўская СШ), а таксама – Юрый Лішуга, Ала Шабогіна (Маларыцкі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі).
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час занальнага этапу конкурсу «Ёлка-фэст-2014».

Опубликовано в «ГЧ» 26.11.2014 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://uniti.ua

https://tmtravel.com.ua

www.agroxy.com