Шырокі выбар крэдытаў

Кожны з нас сутыкаўся з сітуацыяй, калі неабходна набыць тую ці іншую рэч альбо заплаціць за паслугі прама цяпер, не адкладваючы справы ў доўгую скрынку. Напрыклад, паўстала пытанне рамонту кватэры, пакупкі турыстычнай пуцёўкі ці зламаўся халадзільнік, без якога не абысціся. Але няўжо заўжды давядзецца раз за разам адкладваць пакупку неабходнай рэчы? Ёсць усім вядомае рашэнне, якога ўжо дзесяцігоддзі прытрымліваецца ўвесь цывілізаваны свет – скарыстацца крэдытам надзейнага банка.
Аб магчымасцях спажывецкага крэдытавання карэспандэнт “Голасу часу” гутарыць з загадчыкам сектара крэдытавання насельніцтва аддзела рознічнага бізнесу ЦБУ №120 ААТ “ААБ Беларусбанк” Андрэем Рагулям.

— Андрэй Іванавіч, якія крэдыты дае сёння для насельніцтва ААТ “ААБ Беларусбанк”?
— Наш банк імкнецца быць надзейным і сумленным партнёрам, сябрам, які гатовы заўжды прыйсці на дапамогу і прапанаваць свае прадукты, паслугі і сервісы на даступных і простых умовах для вырашэння надзённых фінансавых праблем. Банк прапаноўвае шырокі выбар крэдытаў, арыентаваных на розныя катэгорыі грамадзян і на ўсе выпадкі жыцця – жыллёвае будаўніцтва, спажывецкія патрэбы, навучанне, меды­цынскія паслугі, набыццё аўтамабіляў і інш. Банк заўжды прыслухоўваецца да думак і пажаданняў кліентаў, пастаянна ўдасканальвае ўмовы дзеючых крэдытаў, а таксама выводзіць на рынак новыя крэдытныя прадукты. Акрамя гэтага, наш банк прапаноўвае мноства форм крэдытаў на спажывецкія патрэбы, сярод якіх найбольш папулярнымі з’яўляюцца плацёжная карта, у тым ліку міжнародная. Пры гэтым многія з такіх крэдытаў могуць быць аформлены як з паручыцелямі, так і без іх, па якіх працэнтная стаўка крыху вышэй за стаўку па крэдытах, забяспечаных паручыцельствам. Варта адзначыць, што наш банк не бярэ дадатковыя плацяжы за карыстанне крэдытам. Акрамя таго, усе крэдыты могуць быць пагашаны датэрмінова без абмежаванняў і штрафных санкцый.
— Ці праўда, што Беларусбанк выдае крэдыты сваім кліентам, якія атрымліваюць зарплату на плацёжную картку банка?
— Праўда. 10 ліпеня 2014 года кліенты банка – уладальнікі рахункаў, адкрытых у рамках зарплатных праектаў з выкарыстаннем плацёжнай карткі Беларусбанка, могуць скарыстацца крэдытам на спажывецкія патрэбы “Праверана часам”. Ён запатрабаваны, у першую чаргу, нашымі кліентамі, якія выязджаюць за мяжу, бо даецца з выкарыстаннем міжнароднай банкаўскай плацёжнай карткі, з дапамогай якой можна без абмежаванняў праводзіць любыя плацяжы і атрымліваць наяўныя грошы, у тым ліку за ме­жамі РБ. Акрамя таго, крэдытаатрымальнікам даецца магчымасць карыстацца крэдытам на працягу доўгага перыяду часу (да дасягнення ім 57-гадовага ўзросту), бо грошы, якія ўносяцца ім для пагашэння асноўнага доўгу па крэдыту, зноў становяцца даступнымі для выкарыстання па крэдытнай картцы. Стаўка па крэдыту “Праверана часам” ніжэй, чым па звычайных крэдытах на спажывецкія патрэбы. Акрамя гэтага, кліентам, якія маюць станоўчую крэдытную гісторыю, крэдыт выдаецца па зніжанай працэнтнай стаўцы. Крэдыт гэты выдаецца без паручыцеляў, без залогу, а зручны графік пагашэння плацяжу па крэдыту (усяго 5% ад рэштку запазычанасці па стану на 1-е чысло плацёжнага месяца) дазваляе планаваць свой сямейны бюджэт.
— Раскажыце аб праграмах лаяльнасці, што дзейнічаюць у банку для крэдытаатрымальнікаў?
— Цяпер для кліентаў банка, якія аформілі крэдыт, а таксама для тых, хто яго атрымлівае на спажывецкія патрэбы ўпершыню, дзей­нічаюць тры праграмы лаяльнасці: “Добрасумленны крэдытаатрымальнік”, “Льготная стаўка”, “Без­наяўная выгада”. Першая з іх арыентавана на крэдытаатрымальнікаў, якія ўпершыню звяртаюцца ў “Беларусбанк” за атрыманнем крэдытаў. Удзельніку праграмы “Добрасумленны крэдытаатрымальнік” гарантавана зніжэнне стаўкі па крэдыту на 1 працэнтны пункт, пачынаючы з 13 месяца карыстання крэдытам да канца тэрміну дзеяння крэдытнага дагавору пры ўмове своечасовага пагашэня плацяжоў.
У сваю чаргу, праграма лаяльнасці “Льготная стаўка” распрацавана для кліентаў, якія маюць станоўчую крэдытную гісторыю ў Беларусбанку, і прадугледжвае зніжэнне працэнтнай стаўкі пры атрыманні новага крэдыту з першага дня карыстання ім: на 1 працэнтны пункт – пры наяўнасці станоўчай крэдытнай гісторыі ў банку па аднаму крэдытнаму дагавору і на 1,5 працэнтнага пункта – па двух і больш крэдытных дагаворах.
Удзельнікам праграмы лаяльнасці “Безнаяўная выгада” забяспечана зніжэнне працэнтай стаўкі за карыстанне крэдытам на 10 працэнтных пунктаў на перыяд ад 1 да 3 месяцаў (у залежнасці ад аб’ёму плацяжоў па крэдыту, праведзеных у безнаяўным парадку праз інфакіёскі банка, Інтэрнет-банкінг і М-Банкінг за кожны год карыстання крэдытам) пры ўмове своечасовага пагашэння плацяжоў. Так, калі аб’ём безнаяўных плацяжоў перавысіць 30%, то працэнтная стаўка будзе зніжана на 1 месяц. Безнаяўнае пагашэнне ў аб’ёмах, якія перавышаюць 60 і 80%, забяспечыць зніжэнне працэнтнай стаўкі па крэдыту на 2 і 3 месяцы адпаведна.
Выгада для крэдыта­атрымальніка відавочная: гэта змяншэнне крэдытнай нагрузкі ў выглядзе зніжэння працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: Андрэй РАГУЛЯ.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 26.11.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


узнать больше artma.net.ua

здесь renault.niko.ua

www.13.ua/lajtboks