Смак роднай мовы

У бібліятэках раёна праходзіць месячнік папулярызацыі нацыянальнай мастацкай літаратуры «Маіх радкоў няма без Беларусі». Яго мэта — абуджэннне цікавасці да чытання кніг беларускамоўных аўтараў, далучэнне дзяцей да свету сучаснай беларускай мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры. Бібліятэкары праводзяць кніжныя выставы, выставы народнай творчасці, краязнаўчыя віктарыны, арганізоўваюць гадзіны паэзіі, агляды літаратуры…
— Духоўнае адраджэнне немагчыма ўявіць без ведання сваёй культуры, мовы і літаратуры – крыніц, якія фарміруюць нашу сучаснасць і будучыню нацыі, — кажа Галіна Кучына, загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Маларыцкай ЦБС. — Мэтанакіраваная работа па папулярызацыі кнігі на беларускай мове здольна выхаваць павагу да Радзімы, таго месца, дзе нарадзіўся і вырас, павагу да гісторыі свайго народа. На жаль, дзеці ў пераважнай большасці цяпер чытаюць мала кніжак, практычна не чытаюць на роднай мове. Бібліятэкары актыўна працуюць у накірунку пашырэння друкаванага слова на беларускай мове. Мы жывём у эпоху глабалізацыі, калі кожны народ, кожная нацыя імкнуцца захаваць сваю адметнасць, унікальнасць, а найперш — родную мову. У бібліятэках-філіялах раёна назапашаны багаты вопыт правядзення мерапрыемстваў «пазнання Бацькаўшчыны». Спрыяюць гэтаму і сустрэчы з мясцовымі пісьменнікамі.
Дзве з такіх нядаўна прайшлі ў чытальнай зале раённай бібліятэкі. На сустрэчу з Мікалаем Пацеюком з в. Ляхаўцы прыйшлі вучні і настаўнікі раённай гімназіі.
Мікалай Іванавіч – вядомы на Маларытчыне паэт. Вершы друкаваць ён пачаў з 2004 года. У верасні 2013г. быў прыняты ў рады грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. Мікалай Пацяюк з’яўляецца аўтарам 2 паэтычных зборнікаў: “Мелодыя сэрца” (2007 г.), “З-пад буслінага крыла” (2011 г.), а таксама кіраўніком літаратурнага аб’яднання «Над рэчанькай Рытай», якое існуе пры раённай газеце «». З 2010 г. яго творы з’яўляюцца на старонках літаратурнага альманаха “Жырандоля” Брэсцкага абласнога аддзялення ГА “Саюз беларускіх пісьмен­нікаў”. Некаторыя вершы Мікалая Іванавіча перакла­дзены на ўкраінскую мову.
Падчас сустрэчы Мікалай Пацяюк коратка расказаў пра сваё жыццё і шлях у «паэты», а таксама прачытаў вершы, даўно напісаныя і новыя, і запрасіў усіх, хто спрабуе свае сілы ў літаратурнай творчасці, прыходзіць на пасяджэнні літаратурнага аб’яднання.
Сакавітае і каларытнае, мілагучнае і звонкае беларускае слова, што злятала з вуснаў Мікалая Іванавіча, сапраўды зачаравала слухачоў. Яны адчулі гаючы смак роднай мовы і атрымалі асалоду ад яе гучання.
* * *
На адной сустрэчы ра­зам з Мікалаем Пацеюком свае вершы чытала і Лідзія Гаўрылюк, яго былая вучаніца, цяпер маларытчанка, у якой частка вершаў таксама напісана на беларускай мове.
Беларускамоўная кніга чакае сустрэчы з усімі тымі, хто любіць мастацкае слова! Для гэтага дастаткова зазірнуць у сваю бібліятэку-філіял і знайсці на паліцы кніжку на роднай мове.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках: сустрэча з мясцовымі паэтамі ў раённай бібліятэцы прайшла цікава і запамінальна.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 26.11.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


Купить велик www.velotime.com.ua
раскрутка сайтов киев

спортивные велосипеды