На 150 квадратных метраў павялічыў гандлёвыя плошчы магазін “Гаспадарчыя тавары” райспажыў­таварыства

Гэтымі днямі тут адкрыты новы аддзел па продажы будаўнічых матэрыялаў. Асартыментны пералік складае звыш 200 найменняў. Прадстаўлены мадэльны рад шпалераў – больш за 100 відаў, больш за 30 найменняў пліткі для падлогі і абліцовачнай вытворчасці Бярозаўскага і Брэсцкага камбінатаў, шмат чаго іншага, што патрэбна для будаўнічых і рамонтных работ. Узоры сваёй прадукцыі прадставілі і мясцовыя прадпрыемствы – СЗАТ “КварцМелПрам” і ДзЛГУ “Маларыцкі лясгас”. Некаторыя пастаўшчыкі далі тавар пад рэалізацыю.
— Робім упор на павелічэн­не гандлю непрадуктовай групай тавараў, — гаво­рыць старшыня райспажыў­тава­рыства Алена Цімашэн­ка. – У гэтым аддзеле прадстаў­лены тавар з мінімальнай гандлёвай надбаўкай – 15-22%.
— Пашырэнне гандлёвых плошчаў нашага магазіна, — кажа яго загадчык Уладзімір Хомік, — дало магчымасць лепей сканцэнтраваць тавар у асобных секцыях – сувеніраў і падарункаў, посуду, мэблевай, кветкавай, рытуальнай. Рамонт падсобнага памяшкання пад новы аддзел па продажы будаўнічых матэрыялаў зроблены ўласнымі сіламі. Цяпер і прадаўцам зручней працаваць з пакупнікамі, а апошнім — знаёміцца з таварамі і выбіраць па густу і цане.
Застаецца толькі дадаць, што магазін “Гаспадарчыя тавары”займае годнае месца ў агульным штомесячным тавараабароце райспажыўтаварыства, а з адкрыццём новага аддзела тут спадзяюцца прыцягнуць яшчэ больш пакупнікоў.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: у аддзеле па продажы будаўнічых матэрыялаў.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 29.11.2014 г.

Добавить комментарий


заказ воды киев

метан курс

steroid-pharm.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!