Прыклад прафесіянала і настаўніка

У Маларыцкім аддзяленні Дэпартамента аховы МУС РБ ва ўрачыстай абстаноўцы правялі на заслужаны адпачынак прапаршчыка страявога падраздзялення міліцыі Уладзіміра Волчука.
Уладзіміра Фёдаравіча заўжды адрознівалі прафесійнае выкананне службовых абавязкаў, пунктуальнасць і акуратнасць ва ўсім, гатоўнасць падзяліцца набытым вопытам работы з маладымі супрацоўнікамі, тактоўныя і паважлівыя адносіны да саслужыўцаў і ўсіх грамадзян. Шмат добрых слоў у адрас юбіляра прагучала ад кіраўніцтва аддзялення і калег. Яму ўручылі памятныя падарункі і кветкі.
За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, вернасць прафесіі, адданасць прысязе Уладзімір Фёдаравіч узнагароджаны нагрудным знакам Дэпартамента аховы “За адзнаку”, памятным нагрудным знакам “60 гадоў службе аховы”, Граматай Дэпартамента аховы МУС РБ.
Уладзімір КАРАБЧУК,
начальнік аддзялення.
НА ЗДЫМКУ: Уладзімір ВОЛЧУК.

Опубликовано в «ГЧ» 3.12.2014 г. 

Добавить комментарий


https://220km.net

https://pillsbank.net

https://agroxy.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!